замо́віць 1, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., каго-што.

Аказаць уздзеянне замовай; зачараваць. — Гэта — грошы заклятыя, Іх замовіў чараўнік. Колас.

замо́віць 2, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.

Разм. У выразе: замовіць слова (слоўца)тое, што і закінуць слова (гл. закінуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зірка́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і зіркасты. Зіркатая сіняя страказа села на.. сцяблінку і ў той жа час пырхнула. Хомчанка. Абвёў [дзед Сапрон] усю грамаду не зусім зіркатымі вачамі, сказаў яшчэ: — Э-эх, многа чаго помню!.. Лёс такі наш. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курэ́ць, ‑рыць; незак.

Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Цыгарка з газеты густа курэла на попельніцы. Хадкевіч. Мокрая зямля пачынала курэць параю. Ракітны. Машына .. неслася па шашы, аж курэў снег. Арабей.

•••

Аж (толькі) пыл курыць гл. пыл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́чма, ‑ы, ж.

1. Тое, што і кучомка.

2. Пра пышныя, густыя валасы. Вузкі, прадаўгаваты твар [Бандарэнкі] зарос шчацінай, кучма цёмных валасоў на галаве як незавершаны стог. Навуменка. / Пра густую зелень. Лёгкі ветрык.. звінеў па зялёных кучмах стромкіх хвоек. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліса́, ‑ы, ж.

1. Самка ліса.

2. Тое, што і ліс (у 1, 3 знач.). На прылужжы, дзе раса, След пакінула ліса. Калачынскі. Заходзіць .. пані Ядзя — маленькая, шчупленькая, але з лісой на шыі і ў шыкоўным такім капялюшыку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Тое, што і заруліць (у 1 знач.). // Наогул загнаць куды‑н. машыну, рулюючы. [Валера] дабраўся ўжо да горада, заруляваў у двор аўтобуснай станцыі. Перад апошнім рэйсам у яго ёсць у запасе каля сарака мінут. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металёвы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і металічны. Да фарбаваных дзвярэй у калідорах былі прыбіты металёвыя дошчачкі. Бядуля. Глухі металёвы звон пранёсся ў цішыні. Краўчанка. Палоса вады з цьмяным металёвым водбліскам ляжала.., як нейкая лінія, як нейкі рубеж. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярэ́жа, ‑ы, ж.

1. Сетка для лоўлі рыбы, нацягнутая на абручы.

2. Тое, што сваім выглядам нагадвае сетку. Пацямнела. Белая была толькі дарога. У лесе на снег апала густая шэрая мярэжа. Пташнікаў. Насустрач беглі дрэвы, заштрыхаваныя мярэжай дажджу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак. і незак.

1. зак., чаго і без дап. Не заўважыць чаго‑н., назіраючы за кім‑, чым‑н. Недабачыць істотнага.

2. незак. Тое, што і недабачваць. [Сузан:] — Я крыху слабы на вочы, недабачу... Пакажыце бліжэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаве́р, ‑у, м.

Тое, што і недавер’е. [Маёру] хацелася верыць гэтаму чалавеку, і ў той жа час нешта прымушала адносіцца да Далінкі з недаверам. Асіпенка. Слухалі яго кіраўнікі вобласці ўважліва, але часам Мікола чытаў на іх твары затоены недавер. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)