Спарня́ ‘кавалак хлеба, які закопваюць у зямлю ў час дажынак, каб на будучы год быў добры ўраджай’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), ‘барада (абрад у час жніва)’ (вілен., ЛА, 3), ‘спор’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘прыбытак’ (Касп.). Да спары́ць ‘добра расці (пра збожжа)’ (Жд. 2), спор, споры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клеп ’адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы’ (Сцяшк., Мат. Гом.) Гл. кляпаць і клёп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірмашава́ць ’праводзіць час на кірмашы, святкаваць, гуляць’ (Шат., Др.-Падб.). Параўн. кермашаваць. Гл. кірмаш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прысве́тны, прысві́тный ’вольны (пра час)’ (кам., Жыв. НС). Няясна, магчыма, ад прысвя́так, свя́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антэ́на, ‑ы, ж.

Праваднік або сістэма праваднікоў, якія служаць для выпраменьвання радыёхваль у час радыёперадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму. Антэна перадатчыка. Прыемная антэна. Рамачная антэна.

[Ад лац. antenna — мачта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каласаві́к, ‑а, м.

Разм. Баравік, які расце ў час каласавання жыта. У чэрвені штогод паяўляюцца баравікі. Іх называюць каласавікамі, бо яны растуць у час, калі красуе жыта. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кароткатэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца кароткі тэрмін, нядоўгі час; разлічаны на кароткі тэрмін. Кароткатэрміновы водпуск. Кароткатэрміновая камандзіроўка. Кароткатэрміновыя курсы.

2. Які выдаецца на кароткі час. Кароткатэрміновы крэдыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспе́ецца, безас. зак.

Разм. Не трэба спяшацца, яшчэ ёсць час. Язэп ведаў гэтую небяспечную, страшную работу [мінёраў]. Ды і час яшчэ трываў. Паспеецца з сяўбой, абы добра размініравалі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

Разм. Правесці, затраціць (час). Да прыходу цягніка было яшчэ з гадзіну, і Паходня, прыехаўшы на паўстанак, не ведаў, як прабавіць час. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

досу́г м.

1. во́льны час, мн. во́льныя часі́ны;

на досу́ге во́льным ча́сам, во́льнай часі́най;

2. (развлечение) уст. заба́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)