непрыкры́ты, -ая, -ае.

1. Не пакрыты зверху.

Працаваць з непрыкрытай галавою.

2. перан. Які адразу адчуваецца, яўны, відавочны.

Непрыкрытая хлусня.

|| наз. непрыкры́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́ва, -ы, мн. -ы, ніў, ж.

1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.

Калгасная н.

2. перан. Галіна дзейнасці.

Працуе на высакароднай ніве асветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэ́рствы, -ая, -ае.

1. Засохлы, цвёрды, сухі, нясвежы.

Ч. хлеб.

Чэрствая булка.

2. перан. Нячулы, бяздушны.

Ч. чалавек.

Чэрствая душа.

|| наз. чэ́рствасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́ты, -аў.

1. Пышнае дарагое адзенне.

Апрануцца ў ш.

2. перан. Покрыва; тое, што пакрывае, укрывае каго-, што-н.

Снегавыя ш.

Пад шатамі дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб-кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.

1. Месца размяшчэння вайсковага штаба.

2. перан. Галоўнае месца збораў, сходаў якой-н. арганізацыі.

Штаб-кватэра ААН.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурм, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прыступ, рашучая атака ўмацавання, крэпасці.

Ісці на ш. (таксама перан.).

|| прым. штурмавы́, -а́я, -о́е.

Ш. ўзвод.

Штурмавая авіяцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчарба́ты, -ая, -ае.

1. Са шчарбінамі, шчарбінай.

Ш. комін.

Ш. рот.

Шчарбатае дзіця.

2. перан. Несапраўдны; няпоўны, аднабокі.

Шчарбатая праўда.

|| наз. шчарба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адары́ць, адару, адорыш, адорыць; зак., каго.

1. Тое, што і абдарыць. І [зямля] адарыла пладамі багатымі Працавітыя рукі шчаслівых людзей. Грахоўскі. / у перан. ужыв. Дзяўчына адарыла мяне цёплай усмешкай. Даніленка.

2. перан. Багата надзяліць якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі, уласцівасцямі. Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хва́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, схоплівае што‑н. Хваткія рукі. / у перан. ужыв. Зрэдку сустракаліся нізкарослыя дубкі, кучаравілася хваткая шыпшына, расшытая аранжавымі ягадамі. Караткевіч. // перан. Спрытны, кемлівы. Кожны з нас бадзёры, упарты, хваткі, Мы яшчэ не зведалі тугі. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўкаўё, ‑я, н., зб.

1. Ваўкі.

2. перан. Разм. Звяр’ё. Не быць ваўкаўю ў грамадзе! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)