дэкальтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэкальтэ. Дэкальтаваць блузку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэмантаж. Дэманціраваць завод.

[Ад фр. démonter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнатурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэнатурацыю. Дэнатураваць спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Напружыць; зрабіць пругкім. Натужыць мускулы. Натужыць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.

Прашыць буйнымі шыўкамі, зрабіць фастрыгу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Пашліфаваць дадаткова; зрабіць больш гладкім. Падшліфаваць дэталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Замачыць, зрабіць мокрым усё, многае. Пазамочваць ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазараўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае. Пазараўноўваць ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Згладзіць, зрабіць гладкім усё, многае. Пазгладжваць няроўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.

Разм. Зрабіць кудлатым; узлахмаціць. Пакудлаціў вецер валасы.