То́рны ’наезджаны, гладкі, роўны’ (ТСБМ; лун., Шатал.; Мат. Гом.), ’утаптаны, убіты’ (Байк. і Некр., Бяльк.; рагач., Сл. ПЗБ; Пятк. 2): на торным двары (Полымя, 1970, 2, 127), ’дрэнны, (разбіты?)’: дарога вельмі торная, ісці нават цяжка (стаўб., Жд. 1). Рус. то́рный ’гладкі, роўны’, серб. то̑рни ’які адносіцца да пастаўніка’, балг. то́рен ’угноены’. Утвораныя ад тор 1 або то́рыць (гл.) пры дапамозе суф. *‑ьn‑ъ, падобнае паходжанне прапануецца і для паўднёваславянскіх слоў (Скок, 3, 512); значэнне ’ўгноены’, верагодна, развілася на базе ’утоптаны жывёлай, якая доўга стаяла на гэтым месцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аддзялённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.
2. у знач. наз. аддзялённы, ‑ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́жаць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак.
1. што. Доўга або ў нязручнай паставе лежачы, выклікаць зняменне, ацёк якой‑н. часткі цела. Адлежаць нагу.
2. без дап. Хварэючы, праляжаць пэўны час у пасцелі.
•••
Месца (вугла і пад.) не адлежыць — ляжаннем шкоды не зробіць (як дазвол прылегчы, паляжаць, паначаваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блізару́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы. Сіняўскі. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.
2. перан. Няздольны ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.
Тое, што і змясціць (у 1–4 знач.). У тую ноч Людміла доўга не магла заснуць. На гарышчы, дзе яе памясцілі, усё яшчэ было душна. Асіпенка. Печ.. у хаце стаяла так, што за ёю можна было памясціць нешырокі ложак. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папае́здзіць, ‑езджу, ‑ездзілі, ‑ездзіць; зак.
Разм. Ездзіць доўга, неаднаразова. [Юра:] — Ох, і люблю я на конях ездзіць! Я як гасціў гэтым летам у дзядзькі Міхася, — .. дык і папаездзіў! Васілевіч. Дарогу на Нясвіж Мікола ведаў добра: за тры гады вучобы ў семінарыі ён тут папахадзіў і папаездзіў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.
Разм. Круціць доўга, неаднаразова. Мы тады дазналіся, што .. [парабчыха] у той дзень з цямна скародзіла поле, пасля адразу запрасілі яе круціць жорны. Яна папакруціла іх аж цераз поўдзень. Чорны. Шыі [Крывахіж] зусім не чуў — папакруціў галавою ў палёце, выглядаючы праціўніка. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папасмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак., з каго-чаго і без дап.
Разм. Смяяцца доўга, неаднаразова. У Дабрасельцах ужо не тая кузня, што была раней, не тыя і кавалі, аднак жа сабрацца ў кузні ды ў ахвоту папасмяяцца, пажартаваць, падзяліцца навінамі любяць вяскоўцы і цяпер. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
Сысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. [Максім:] — Трымалі доўга не за тое, што я вялікі чалавек, а таму, што моцна скатавалі. Не хацелі людзям паказваць збітага на горк[і] яблык. А калі трохі зажыло, пасходзілі сінякі, мяне і перавялі сюды. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каранты́ш, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека малога росту. — Ат, не прыставай. Я доўга не буду, толькі пабачу аднаго чалавека і прыйду, — супакоіў яе Лявон, прысадзісты, шырокі ў плячах карантыш. Дамашэвіч. — Не, браток, ты заставайся, — Адказаў малому Вася, — Ад цябе ўцякла і мыш. Да спаткання, карантыш!.. Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)