вы́печы, -пеку, -печаш, -печа; -печам, -печаце, -пекуць; вы́пек, -пекла; -печы; -печаны; зак., што.

1. Прыгатаваць пячэннем.

Пякарня выпекла тону хлеба.

2. Добра прапячы.

Хлеб не выпечаны.

3. Расходаваць у працэсе пячэння.

В. ўсё цеста.

4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатой.

В. бародаўку.

5. Выпаліць на чым-н. (знак, кляймо).

В. кляймо.

|| незак. выпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпяка́нне, -я, н. і вы́печка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. выпячны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Выпячныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рабіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго-н.; выпусціць.

Завод вырабіў многа станкоў.

2. Апрацаваць дубленнем.

В. авечую шкуру.

3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць.

В. норму.

4. Добра падрыхтаваць для пасеву, пасадкі (глебу).

В. поле.

5. Дасканала зрабіць; змайстраваць.

В. ліштвы.

6. Запэцкаць, сапсаваць што-н. неахайным абыходжаннем (разм.).

В. паліто ў смалу.

|| незак. вырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вы́раб, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. да каго-чаго і без дап. Уважліва паглядзець, каб разгледзець каго-, што-н.

П. і ўбачыць, што мясцовасць тут няроўная.

2. да каго-чаго і без дап. Уважліва разглядаючы, вывучаючы, асвойтацца з кім-, чым-н.

П. да тутэйшых парадкаў.

Да гэтага чалавека трэба добра п.

3. Прывыкнуць глядзець у якіх-н. умовах.

Вочы прыгледзеліся ў поцемках.

|| незак. прыгляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыгля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Патрымаўшы доўга на агні, жары, падпаліць; злёгку спячы, апячы.

П. пірагі.

П. руку прасам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна прыгрэць (пра сонца).

К поўдню прыпякло (безас.).

3. перан., безас., каму. Прыйсціся цяжка, крута.

Яму тут добра прыпякло.

4. што. Змазаць чым-н. пякучым.

П. парэз ёдам.

|| незак. прыпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыпяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гано́к, ‑нка, м.

Некалькі бярвён, звязаных у адзін рад для сплаву; невялікі плыт. Нясе нас цячэннем вясенняй ракі За Віцебск, за Полацк, няма як спыніцца, Так добра ідуць у разводдзе ганкі. Зарыцкі. Вяжуць сасну У ганкі плытагоны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.

Абсушыць сябе, сваю вопратку. Абсушыцца каля агню. □ Касцёр наш гарэў весела: пакуль сцямнела, мы добра абагрэліся і абсушыліся. Кірэенка. Глянуўшы на яго [Пятра], Сцяпан Фаміч загадаў яму зараз жа ісці да агню, абсушыцца. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папярэ́чына, ‑ы, ж.

Тое, што і папярочка. Некалькі цесляроў ставілі кроквы на той закончаны зруб, што яшчэ ўчора заўважыў Мікола, і адразу ж клалі папярэчыны. Краўчанка. [Міканор] прыставіў да страхі [лесвіцу].. Праверыў, ці добра стаіць, ступіў ботам на папярэчыну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрэ́ктваць і пакрэ́хтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крактаць (крахтаць) зрэдку, час ад часу. — От дзе рай, браткі мае! а-а-х, як добра! — выгукваў і пакрэктваў ад задавальнення Пракоп, грэючыся на [палку] і неміласэрна хвошчучы сябе мяккім венікам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.

Утаміць, змарыць; змучыць. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! І натаміў, як мае быць. Колас. Першы знямогся хранаметражыст. Ён добра натаміў ногі і апоўдні прылёг пад сасной. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Хмарнае з дажджом або снегам надвор’е. Не гудзі так, восень, Непагодай дзікай. Купала. Добра, калі асенняй непагодай — з дажджамі і золкімі вятрамі — ёсць над галавой дах, у хаце ўтульна і цёпла. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)