валачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.

1. каго-што. Тое, што і валачы; розніца толькі ў тым, што валачыць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час. Валачыў воўк, павалаклі і ваўка. Прыказка.

2. што. Разм. Насіць (пра адзенне). Скінь лахманы, што доўгія векі, Ты валачыла з кастры, з палыну. Купала.

3. перан., што. Весці бязрадаснае, цяжкае жыццё. [Старац:] Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна. Купала. Гэта была гнедая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць сялянскую горкую долю. Брыль.

4. што. Спец. Рабіць валачэнне. Валачыць дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бавіць, -баўлю, -бавіш, -бавіць; -баўлены; зак. (разм.).

1. каго-што. Выцягнуць, дастаць тое, што засела, загрузла.

В. воз з гразі.

В. з бяды (перан.).

2. каго. Пераканаць, прымусіць выйсці, выехаць адкуль-н.

В. дзяцей з хаты на вуліцу.

|| незак. выбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́варыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Здабыць што-н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання.

В. соль з марской вады.

2. Варкай давесці да патрэбнай ступені гатоўнасці або пераварыць (у 2 знач.).

В. мяса.

3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго-н.

В. бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ключыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Вывесці са складу чаго-н.

В. з брыгады.

В. са спісаў.

2. што. Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.

В. радыёпрыёмнік.

В. ток.

|| незак. выключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выключэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адара́ць, -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; -ара́ны; зак., што.

1. Папрацаваць пэўны час на ворыве; адпрацаваць на ворыве ўзамен за што-н.

А. цэлы дзень.

А. за доўг.

2. Узараць нанава поле, на якім загінулі пасевы.

|| незак. адво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адасо́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.

1. каго-што. Аддзяліцца, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць у асобае становішча.

А. участак зямлі ў садзе.

2. што. У граматыцы: зрабіць адасобленым (у 2 знач.).

А. азначэнне.

|| незак. адасабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адасабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што) ад чаго і з інф. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

А. дзіця ад грудзей.

2. каго (што) і без дап. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць (разм.).

|| незак. адву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзе́ц, малайца́, мн. малайцы́, -о́ў, м.

1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.

Бравы м.

2. у знач. вык. Ужыв. для выказвання пахвалы, адабрэння.

М., што ў час прыйшоў.

3. звычайна мн. Тое, што і малойчык (у 2 знач.; пагард.).

Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Кансерваваць, нарыхтоўваць што-н. у марынадзе (у 1 знач.).

М. грыбы.

2. перан. Знарок затрымліваць, адкладваць рашэнне, выкананне чаго-н. (разм.).

М. справу.

|| зак. замарынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. марынава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. махаць.

2. Кінуцца куды-н. (разм.).

М. цераз плот.

3. Адправіцца, паехаць куды-н. (разм.).

М. на поўдзень.

Махнуць рукой на каго-што (разм.) — перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)