адрасці́, ‑сце; зак.
Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыгіна́л, ‑а, м.
1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, спісвання і пад.; проціл. копія, спіс. Арыгінал карціны, рукапісу. // Тэкст, які перакладаецца на іншую мову. Блізкасць перакладу да арыгінала. Чытаць у арыгінале. // Спец. Рукапіс, з якога робіцца набор. Вычытаць арыгінал.
2. Непадобны да іншых (пра чалавека); дзівак.
[Ад лац. originalis — першапачатковы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асво́іцца, асвоюся, асвоішся, асвоіцца; зак.
Прывыкнуць да незнаёмага асяроддзя, абставін і пад.; адчуць сябе свабодна дзе‑н. На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка. Учора Пеця здаваўся маўклівым.. Сёння асвоіўся, пасмялеў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асмужы́ць, асмужыць; зак.
1. што. Зацягнуць, накрыць смугою, туманам, інеем і пад.
2. каго-што. Абпаліць, апячы сонцам; абветрыць. Колькі я пражыву, не ведаю. А хацелася б шмат пражыць, Навальніцамі ўсіх і ветрамі Вусны ўдосталь свае асмужыць. Бураўкін. Яе [песню] асмужыць сонцам поўдзень, Асвеціць полюса брыльянт. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асты́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў халодным, прастыў. Мацей прынёс з-пад паветкі бярэмца дроў, пакідаў іх у рэдкі душок астылай печы. М. Стральцоў.
2. перан. Які стаў спакайнейшым. Не астылы ад уражанняў дня, Васіль Пятровіч зноў і зноў спрабаваў загаварыць з.. [Верай Антонаўнай] пра работу камісіі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ато́пкі, ‑аў; адз. атопак, ‑пка, м.
Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам. Кулакоўскі. На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вільго́тны, ‑ая, ‑ае.
Насычаны, пакрыты вільгаццю; мокры. Плуг шуршэў пад скібаю, раскідаў вільготную зямлю на крыгі-кавалкі. Баранавых. — Мне цёпла, — адказаў хлапец і, зняўшы вушанку, прыгладзіў вільготны чуб. Кулакоўскі. // У якім залішне многа вільгаці; сыры. Вільготны склеп. Вільготны клімат. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дарасці, ‑ей; адз. водарасць, ‑і, ж.
1. Ніжэйшыя споравыя вадзяныя расліны, у якіх адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.
2. Разм. Расліны, якія жывуць у вадзе. Далей ад берага, на глыбіні чатырох-пяці метраў, відаць густая, высокая водарасць — нібы лес з-пад крыла самалёта. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дпуск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адпускаць — адпусціць (у 1, 4 і 8 знач.).
2. Вызваленне ад працы на пэўны тэрмін для адпачынку, лячэння і пад. Узяць чарговы водпуск. Дэкрэтны водпуск. □ У сяле ўсім было вядома, што Антонаў водпуск канчаецца і цераз тыдзень ён едзе... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ажу́р 1, ‑у, м.
1. Негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і пад. Вышыць ажурам.
2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру.
[Ад фр. à jour — скразны, ажурны.]
ажу́р 2, прысл.
Такое вядзенне рахункаводства, калі запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень завяршэння аперацыі.
•••
(Усё) у ажуры — усё ў парадку, усё як належыць.
[Ад фр. à jour — на сённяшні дзень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)