паадса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адсадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадсаджваць засохлыя дрэўцы. Паадсаджваць цялят ад кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паатры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Атрымаць што‑н. ад каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паатрымліваць падарункі ад Дзеда Мароза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыва́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вываліцца, выпасці адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павывальваліся кнігі з рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павылі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вылізаць усё, многае або ўсіх, многіх. Павылізваць рэшткі ежы. Павылізваць талеркі. Павылізваць кацянят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыма́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вымазацца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці павымазваліся. Боты павымазваліся ў гліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазамыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Замкнуць, зачыніць на замок, на ключ усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамыкаць шуфляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазграбне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца зграбным, зграбнейшым. Дзяўчаты пазграбнелі. □ Рукі ва ўсіх [студыйцаў] пазграбнелі, зрабіліся лёгкімі і спрытнымі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазраза́цца, ‑аецца; зак.

1. Зрэзацца, прытупіцца — пра ўсё, многае. Нажы пазразаліся.

2. перан. Разм. Не вытрымаць экзамена — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падстрыгчы ўсіх, многіх або ўсё, многае. [Дзед:] — Нас пападстрыгалі пад машынку, пагалілі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падняць усё, многае або ўсіх, многіх. Пакідалі салдаты стрэльбы, пападымалі рукі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)