жале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.

Беларускі і рускі народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наабло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абламаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабломваць галін. □ Успамінаю, як маці мяне .. пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наскрыля́ць, я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; зак., чаго.

Абл. Нарэзаць скрылямі. А што там жаўцее? Памідоры? Паспелі ўжо? Што каракумскія дыні. Во дзе вітамінаў! А на смак! Каб наскрыляць ды са смятанай. Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўскапыта́, прысл.

Абл. Наўскач. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Толькі і бачылі мяне! Колас. Рысак наўскапыта памчаўся па роснай лугавіне. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразгада́ны, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе разгадкі; незразумелы, загадкавы. Усіх хвалявала неразгаданая таямніца. Ваданосаў. Люблю сядзець уначы каля вогнішча, падкладаць у сіняе полымя дровы, ды слухаць іх трэск — мудрую неразгаданую гаворку. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неціка́ва,

1. Прысл. да нецікавы.

2. у знач. безас. вык. Не з’яўляецца цікавым. — А я на тваім месцы не застаўся б тут, — заўважыў Лабановіч. [Садовіч:] — Чаму? — Ды так. — мне тут нецікава. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паганя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., за кім-чым.

Разм. Ганяцца некаторы час. [Хутарэц:] — Як ўскочыць [сабака] у лес, так і пайшоў па вярхах. Усё варон выглядае, каб пабрахаць ды паганяцца за імі... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Паддавацца паніцы, моцна хвалявацца, нервавацца. [Антон Пятровіч:] — Ды ты не панікуй. Практыкі табе не хапае, ну дык і што? Практыка за дзень не прыходзіць, гадамі набываецца. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сашчыкнуць усё, многае. А-а, ды гэта ж зусім не дзік, а іхні стары гусак, што летась залез у гарод і пасашчыкваў усе буракі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго-што.

Пакалыхаць усіх, многіх. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлопцаў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках»... Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)