зглумі́цца, зглуміцца; зак.
Разм. Папсавацца, страціцца без карысці. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. І зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта! Асіпенка. Зразумела, не кажу Пра сваё тут гора, Што мука мая ў дзяжы Зглуміцца, вядома... Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы дзіваку, такі, як у дзівака. Дзівацкія мары. Дзівацкая натура. □ [Сымон] сваім такім дзівацкім талентам сам захапляўся, [па]глыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў. Бядуля.
2. Дзіўны, незвычайны. У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. Пестрак. [У Астапа] было ў запасе шмат цікавых гісторый .. пра дзівацкія справы баброў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубі́на, ‑ы, ж.
1. Тоўстая, звычайна дубовая палка. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы. Шчарбатаў. Віктар мігам падскочыў і забіў [змяю] дубінаю. Маўр.
2. Пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека. — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш. Дурны ў задачах, як дубіна! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каці́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цаніцца, ацэньвацца (пра каштоўныя паперы, тавары, валюту).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у абароце па біржы. Такія паперы больш не каціруюцца.
3. перан. Разм. Мець тую ці іншую ацэнку ў вачах грамадства. Гэты пісьменнік высока каціруецца.
4. Зал. да каціраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашта́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каштана, складаецца з каштанаў (у 1 знач.). Каштанавае дрэва. Каштанавае лісце. Каштанавыя прысады.
2. Колеру капітана, чырванавата-карычневы. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру. Зарэцкі. Ззаду, прывязаная да воза, ішла кабылка каштанавай масці. Чарнышэвіч. // З цёмна-бурай афарбоўкай верхняга слою (пра глебу). Каштанавыя глебы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́сціся, есца; пр. елася; незак.
1. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці есці. На свежым, паветры добра есца. □ І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і лілося. Чорны. [Аўгінка] стала снедаць, запіваючы хлеб халодным малаком. Але елася бег смаку. Чыгрынаў.
2. Зал. да есці (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм.
1. Моцна прыпякаць. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца, Горача бясконца, Рагамі пот льецца. Колас.
2. Рабіць што‑н. заўзята, з азартам. Жарыць польку. Жарыць у карты. Жарыць з гармат. □ Штык зламаў — крышы прыкладам, Збіў прыклад — жар кулаком. Колас. // Бурна, з сілай праяўляцца (пра з’явы прыроды). Дождж жарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жывапісу. Жывапісныя работы.
2. Прыгожы, маляўнічы, варты таго, каб быць адлюстраваным у жывапісе. Жывапісны куток прыроды. Жывапісная поза.
3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.). Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка». Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваро́так, ‑тка, м. і заваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і заварот. Лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю, агінаючы яе прыгожымі завароткамі. Колас. Ахрэм забягае наперад, становіцца на заваротак дарогі, што вядзе да фермы. Паўлаў.
•••
Кароткі завароткі ў каго — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
Разм.
1. Чароўнасць, прыгажосць, абаянне чаго‑н. прыгожага. У Лявона на сэрцы неяк стала лёгка і соладка, калі адчыніў варотцы ў свой садок. Мілата і любата! Чарнышэвіч.
2. у знач. вык. Пра тое, што выклікае зачараванне, захапленне. [Барашкін:] — Хлопцы ў цябе растуць — мілата! Барыс жа ў армію пойдзе вясною. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)