Магу́ліна, магу́лінка, магулі́нка ’што-небудзь малаважнае’, ’невялікая дэталь у кроснах’, ’кавалачак, невялікая колькасць’ (лях., шчуч., карэліц., З нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ; стаўбц., Бел. фраз.). Да магу́ла > магу́ля (гл.). Пад уплывам народнай этымалогіі асацыяцыя з мак, макавінка ’макавае зярнятка’, параўн. стаўбц. ні магулі́нкі ў роце не было.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кшта ’мачта’ (Нас., Яруш.), макштовы лес ’мачтавы лес’ (Нас.). Ст.-бел. маштъ (XVII ст.) ’мачта’ запазычана са ст.-польск. maszt(а) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 199), якое з ням. Mast ’тс’, ’слуп’ < лац. mālus ’мачтавае дрэва’ (Брукнер, 324; Васэрцыер, 148). Устаўное ‑к‑ з’явілася пад уплывам слова бакшта ’вежа, турма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маршчы́на ’складка, згіб на скуры твару, цела’, бяроз. моршчы́ны, кам. моршче́ны, драг. моршчэ́нэ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, КЭС), мсцісл. ’няроўнасць на палатне’ (Жыв. сл.), трак. ’зборкі’ (Сл. ПЗБ), маршчы́ніць ’моршчыць’ (ТСБМ). Да моршчыць (гл.). Сюды ж сеннен., смал. маршчынак ’грыб, які вырастае пад падлогай і паражае яе’ (Анік.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наве́ц ’мярцвяк, нябожчык’: не чалавек нават — як бы жывы навец (Васючэнка, зб. Тутэйшыя. Мн., 1989, 161). Адсутнасць дакладнай дыялектнай лакалізацыі слова, што ўзыходзіць да прасл. *navь, ц.-слав. навь ’мярцвяк’ і пад., не выключае яго запазычанне з іншых, не народных крыніц ці штучнае ўтварэнне. Параўн., аднак, на́ўскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр. нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. нага́нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напралатам каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́сталы жарт. ’пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны для носкі’ (Сцяц.), апасталы ’плецены абутак са скуры’ (Інстр. III), апа́стал ’акураны лапаць’ (Касп.). З пасталы (гл.) з пратэтычным а‑. Зэльвенская форма з націскам на другім складзе пад уздзеяннем апостал (гл.), на што можа ўказваць і жартаўлівы характар пераасэнсавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаве́ль (ТСБМ). З рус. жаве́ль, дзе зафіксавана з 1863 г., франц. javel, javelle з 1824 г. < eau de Javelle ’вада Жавеля’ паводле назвы мясціны пад Парыжам (зараз частка Парыжа), дзе фабрыкуецца з канца XVIII ст. гэта вада. Укр. жаве́ль, як і бел., Шанскі, 1, Ж, 272; Блох-Вартбург, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паме́тнік, пометнік ’апоўзіны, якія кладуць паверх стога’ (ТС), пометнік, помеціна ’тонкія латы ў страсе на сохах’ (Нар. сл., жытк.), паметнік ’падсцілка пад стогам’ (Нар. сл., навагр.). Рус. пометины ’апоўзіны на стозе або на саламяным дасе’. Ад *памятаць (параўн. тур. метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб землю’) з суф. ‑НІК, ‑ІН‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашкода ’тое, што перагароджвае шлях, затрымлівае рух, перапыняе якое-небудзь дзеянне’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Касп.), перашкодзіць (Шпіл., ТСБМ), перашкадза́ць (відаць, пад уплывам польск. przeszkadzać ’тс’), перашкажа́ць (Яруш., Нас.), пірашкаджа́ць ’рабіць турботы’ (Варл.), перэшко́дзіць ’прынесці вялікую шкоду’ (Растарг.), пірашкодзіць ’пашкодзіць выканаць нейкую работу’ (Варл.). Да пера- і шкода (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)