купю́ра 1, ‑ы, ж.
Скарачэнне, пропуск у тэксце літаратурнага або музычнага твора. Паасобныя купюры, зробленыя тэатрам, толькі дапамагаюць раскрыццю сутнасці п’есы. Лужанін. Выдавецтва, каб не даць поваду для прыдзірак цэнзуры, зрабіла шмат купюр у найбольш ідэйна насычаных месцах тэксту. У. Калеснік.
[Фр. coupure.]
купю́ра 2, ‑ы, ж.
Назва папяровых грошай, аблігацый і іншых каштоўных папер па іх намінальнай вартасці. Сторублёвая купюра. Дробная купюра.
[Фр. coupure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разу́мнік, ‑а, м.
Разумны, разважлівы чалавек. — Вядома таксама, што адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, на якія не адкажуць сто разумнікаў. Навуменка. [Бабуля:] — А Туман наш — разумнік. Чуе разлуку. Увесь дзень не адыходзіць. Ні на крок. Шыловіч. // Разм. іран. Той, хто любіць разумнічаць, мудраваць, лічыць сябе разумнейшым за іншых. — Не трэба мне тваіх тлумачэнняў. Разумнік! Я сам бачу! Злазь з камбайна! — крычыць Яўмён. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпертуа́р, ‑у, м.
Сукупнасць п’ес, песень і іншых твораў, якія выконваюцца ў тэатры, на эстрадзе і пад. Увесь рэпертуар рэвалюцыйных тагачасных песень праспявалі настаўнікі зладжаным хорам, праходзячы міма лясніцтва і праз шляхецкі засценак, а потым і праз лес. Колас. П’есы К. Чорнага «Ірынка» і «Бацькаўшчына» ўзбагачалі беларускі нацыянальны рэпертуар. Луфераў. // Спіс роляў, літаратурных ці музычных твораў, якія выконваюцца акцёрам. Рэпертуар артыста. Рэпертуар дэкламатара.
[Фр. répertoire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сап 1, ‑у, м.
Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей. [Ліхадзіеўскі:] — Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлен сап. Іх трэба неадкладна знішчыць. Гурскі.
сап 2, ‑у, м.
Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання. Усё мітусілася ў адным клубку без крыку, толькі ў цяжкім сапе. Колас. Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чынш, ‑у, м.
Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам. «Весці». — Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей. Чорны.
[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жа́бнік 1 ’пасудзіна для захоўвання жаб’ (ТСБМ). Ад жа́ба 1, відаць, праз прым. жабн‑ы з суф. ‑ік (*жабнае месца).
Жа́бнік 2 ’расліна Hydrocharis L. (парэз), водарасць, якая свабодна плавае’. Відаць, ад жа́ба 1 паводле суіснавання ў вадаёме або іншых прыкмет. Выкарыстоўваецца і як назва іншых раслін (параўн. рус. дыял. жабник ’Filago L. Ranunculus ficaria L., Menyanthes trifoliata L.’ і інш., укр. жабник ’Filago L.’).
Жа́бнік 3 ’від шчупака’ (навагр., Жыв. сл., 9). Ад жа́ба 1, паводле таго, што гэты від паядае жаб. Параўн. рус. дыял. жабник ’журавель’ (СРНГ), укр. жабоїд ’бусел’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магу́ла, маґула ’нараст, гузак (на дрэве, на целе)’, магу́лісты ’у нарастах, гузаках’ (ТС). Да гу́ля (гл.). Прэфармант ма‑ выступае ў гаворках як сінонім да іншых, параўн. гарагуля (і чэш. harhule, гл. Махэк₂, 161), варгу́ля (Лыс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даспе́хі ’даспехі’ (БРС). Рус. доспе́хи ’тс’, таксама ’работа, майстэрства’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 83), прасл. слова (з іншай семантыкай у іншых слав. мовах), якое ўтворана ад дзеяслова *dospěti. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ладук ’любісцік аптэчны, Levisticum officinale Koch’ (він., Кіс.). Відавочна, ад ладзіць і суф. ‑ук. Параўн. рус. ладить ’прыміраць, мірыць мужа і жонку пры дапамозе нагавораў, траў і іншых знахарскіх сродкаў’. Параўн. таксама ўкр. ладуй ’мак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лепш, прысл.
1.
Выш. ст. да прыслоўя добра. Вучыцца л. за іншых.
2. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.
Хвораму стала л.
3. у знач. часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.
Пойдзем л. дамоў.
Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).
◊
Лепш (і) не трэба (разм.) — ужыв. для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.
Лепш позна, як (чым) ніколі — ужыв. як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.
Лепш сказаць (у знач. пабочн. сл.) — дакладней, праўдзівей кажучы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)