сумно́жнік, ‑а, м.

У матэматыцы — адзін з некалькіх множнікаў, якія ўваходзяць у адзін здабытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трупае́ды, ‑аў; адз. трупаед, ‑а, М ‑дзе, м.

Жывёліны, якія харчуюцца трупамі памёршых арганізмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Самаатручэнне арганізма рэчывамі, якія затрымліваюцца ў ім пры хваробе нырак.

[Ад грэч. úron — мача і háima — кроў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаскульпту́ра, ‑ы, ж.

Скульптура, выкананая паводле фатаграфічных здымкаў, якія паказваюць прадмет з розных бакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнакні́жжа, ‑а, н.

Уст. Чараўніцтва, вядзьмарства па кнігах, якія быццам бы маюць магічную сілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярня́, ‑і, ж.

Разм. Чацвёра дзяцей, якія нарадзіліся адначасова ад адной маці; чацвёра блізнят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эрытрацы́ты, ‑аў; адз. эрытрацыт, ‑а, М ‑цыце, м.

Чырвоныя крывяныя цельцы, якія ўтрымліваюць гемаглабін.

[Ад грэч. erythros — чырвоны і kýtos — клетка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыла́ты, -ая, -ае.

1. Які мае крылы (у 1—3 знач.).

К. птах.

Крылатая ракета.

2. перан. Акрылены, узнёслы.

Крылатая фантазія.

Крылатыя словы — трапныя, характэрныя словы, якія сталі хадавымі, шырокаўжывальнымі.

|| наз. крыла́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лама́чча, -а, н., зб.

1. Галлё, сучча, абламаныя часткі дрэў, якія валяюцца ў лесе.

Збіраць л.

2. Ламаныя, непрыгодныя для карыстання або прыгодныя толькі для перапрацоўкі прадметы.

Жалезнае л.

3. перан. Непатрэбныя рэчы (разм.).

Поўная хата л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калейдаско́п, -а, м.

1. мн. -ы, -аў. Трубка з люстранымі пласцінкамі і каляровымі шкельцамі, якія пры паварочванні складваюцца ў розныя ўзоры.

2. перан. Хуткая змена разнастайных з’яў (кніжн.).

К. падзей.

|| прым. калейдаскапі́чны, -ая, -ае.

Калейдаскапічная змена ўражанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)