спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.

С. ў гадзінніку.

Дзвярная с.

2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.

Унутраныя спружыны ўчынкаў.

|| прым. спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спружынная канапа (са спружынамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаба́, -ы́, мн. ско́бы і (з ліч. 2, 3, 4) скабы́, скоб, ж.

1. Выгнутая паўкругам металічная паласа, якая служыць ручкай у дзвярах, сундуках і пад.

2. Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот для сашчаплення якіх-н. частак.

Змацаваць вуглы скобамі.

|| памянш. ско́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. ско́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́та, часц.

1. указ. Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе.

Г. мы прыйшлі.

2. Удакладняе сэнс выказніка, які выражаны назоўнікам, прыметнікам, інфінітывам ці прыслоўем.

Праца — г. крыніца нашага багацця.

Жыццё — г. барацьба.

3. узмацн. Узмацняе сэнс, значэнне папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах.

Ці г. ты яшчэ з работы ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каму-чаму. Перайсці на бок ворага, прадаць.

З. радзіме.

2. каму-чаму. Парушыць вернасць.

З. сябру.

З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні).

Памяць здрадзіла ёй.

Сілы здрадзілі спартсмену.

|| незак. здра́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́нкер, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў гадзіннікавым механізме, якое звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка.

2. Металічная дэталь, якая служыць для змацавання састаўных частак збудаванняў, машын.

[Ням. Anker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́са, ‑ы, ж.

1. Тое, што і імша. Біскуп сам служыць прыехаў месу. Танк.

2. Музычны харавы твор на тэкст каталіцкага набажэнства, звычайна ў суправаджэнні арганаў ці аркестра. Меса Ліста.

[Фр. messe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клю́шня, ‑і, ж.

Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы і служыць для хапання. А ракі як мага задзіраюць клюшні ўгору, стараюцца ўхапіць сваімі абцугамі за палец. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесапі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для распілоўкі лесу (у 2 знач.). Лесапільная машына. Лесапільны станок. // Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў. Лесапільны завод. Лесапільная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карусе́ль, ‑і, ж.

Пляцоўка з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак і інш., якая круціцца вакол сваёй восі і служыць для катання на народных гуляннях і кірмашах. Катацца па каруселі.

[Іт. carosello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бегавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які служыць для бегу, шпаркай язды. Бегавая дарожка. Бегавыя лыжы. Бегавыя дрожкі.

2. Які мае адносіны да бегу як віду спорту або скачак рысакоў. Бегавая праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)