зарулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Завесці самалёт па зямлі ў пэўнае месца (перад узлётам або пасля пасадкі). [Звераў] заруліў самалёт на суседнюю стаянку, а цяпер скінуў парашут і расшпільваў шлемафон. Алешка.
2. Закаціцца па зямлі ў пэўнае месца (пра самалёт). Самалёт заруліў на ўзлётную паласу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца і засаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак., каго-чаго і без дап.
Адчуць сорам, няёмкасць перад кім‑н. або за каго‑, што‑н. Дуся пырснула смехам і чамусьці засаромелася — лоб і шчокі яе пакрыліся чырванню. Кулакоўскі. [Жанчыны] ўраз прыціхлі, засароміліся саміх сябе, сваёй нястрыманасці. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заце́рціся, ‑труся, ‑трэшся, ‑трэцца; ‑тромся, ‑трацеся; пр. зацёрся, ‑церлася; зак.
1. Знікнуць, стаць нябачным, невыразным пад уздзеяннем трэння або якіх‑н. іншых прычын. След зацёрся. □ Акопы не зацёрліся, хоць параслі сасоннікам. Брыль.
2. Схавацца, забраўшыся ў натоўп, у групу людзей. Хлопец паспяшаўся зацерціся ў натоўпе. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збру́я, ‑і, ж.
Прадметы і прыналежнасць для запрагання або сядлання коней і другіх цяглавых жывёл; вупраж. Мікалай Буткавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінацся над хамутамі і набадрамі. Курто. Брыгадзір назіраў збоку. Калі коні былі запрэжаны, ён праверыў, Ці добра ляжыць збруя. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магні́т, ‑а і ‑у, М ‑ніце, м.
1. ‑а. Цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя або адштурхоўваць некаторыя іншыя прадметы.
2. ‑у; перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. Страчай мяне, тайга, я зноў з табою; Ты мой магніт, тайга, ты мой магніт. Кусянкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ма, ‑ы, ж.
Тое, што і маці (у 1 знач.) (звычайна пры звароце або ў гутарцы дзяцей аб ёй). — Што новага ў сяле, мама, як ты тут жыла? — спытаў Мікола. Краўчанка. Вось і сёння паслала маці Натальку прынесці абед, бо самой маме не было часу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маты́ка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Насаджаны на палку каменны або драўляны клінок, які служыў у старажытнасці для апрацоўкі глебы.
2. Ручная прылада для рыхлення глебы ў форме трохвугольнай лапаткі, уздзетай на палку пад прамым вуглом. Акопваць буракі матыкаю.
•••
Ратацыйная матыка — сельскагаспадарчая машына для рыхлення глебы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.
Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капіталіза́цыя, ‑і, ж.
1. Пераход на капіталістычны шлях развіцця; укараненне форм капіталістычнай гаспадаркі. Капіталізацыя сельскай гаспадаркі.
2. Ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал (у 1 знач.).
3. Вызначэнне вартасці прадпрыемства або іншай маёмасці па гадавых даходах ад іх і існуючаму ў даны перыяд уліковаму працэнту ў капіталістычным грамадстве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карале́ва, ‑ы; Р мн. ‑леў; ж.
1. Жан. да кароль (у 1 знач.). // перан.; чаго або якая. Разм. Пра жанчыну, якая вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. Каралева балю. Каралева прыгажосці.
2. Жонка караля.
3. Разм. У шахматах — тое, што і ферзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)