парало́н, ‑у, м.

Лёгкі эластычны порысты сінтэтычны матэрыял. Кляпнёў пайшоў у калідор, скінуў сваё шыкоўнае, кароткае — па апошняй модзе — і лёгкае, на паралоне, паліто і вярнуўся назад... з бутэлькай кубінскага рому. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́бнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; пр. паслаб, ‑ла; зак.

Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вяроўкі паслаблі. □ — Б’е [машына] па нагах, кажаш? — ажыляецца зноў Вейс. — Дык гэта буксавыя яліны паслаблі... Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.

Невысокі па якасці, не вельмі добры, сярэдні, звычайны. Пасрэдная адзнака. □ Што ж датычыць узроўню вытворчасці ў гэтым калгасе, то ён, нягледзячы на вельмі пасрэдныя землі, з’яўляецца даволі высокім. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакла́дчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца перакладамі з аднае мовы на другую. Мы разумеем сэрцамі ў Маскве Без перакладчыкаў адзін другога. Аўрамчык. Камендант абыходзіўся без перакладчыка, ён мог гаварыць па-руску. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан. Хуткай рыссю насустрач хлопцам кацілася пралётка. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́йсце, ‑я, н.

Разм. Тое, што і прышэсце. За плячыма ў салдат блукала па полі смерць .. Закружыўшыся ў віхорных скоках, яна насілася над полем за акопамі і папярэджвала аб сваім прыйсці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Атрымаць трэшчыну, надламацца. Пяро прыламалася.

2. перан. Разм. Прывучыцца да чаго‑н. Пакуль прыламаўся да кельнерскіх функцый — не раз апарваўся, носячы па дзве талеркі з гарачым супам... Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцішэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыцішэў; прыціхлы. З гары спускаліся і ехалі па прыцішэлых местачковых вуліцах ужо ў цемры. Мележ. Бацькі, як вучні ў прыцішэлым класе, Што ў перапынку штосьці натварылі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуга́ч 1, ‑а, м.

Цацачны пісталет, які страляе пістонамі або коркам.

пуга́ч 2, ‑а, м.

Драпежная начная птушка атрада соў. Дзесьці вухкаў пугач, яго дзікі крык гулка разносіўся па сонным лесе. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пужлівы. [Цімох] трымае за аброць маладога пудлівага каня, на якім прыехаў па гасцей. Пальчэўскі. Цікаўны і пудлівы абывацель адным вокам пазіраў з-за фіранкі на вуліцу. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)