ізалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак. і незак.

1. Адасобіцца (адасабляцца), аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя. Ізалявацца ад людзей.

2. незак. Зал. да ізаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесаачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Ачыстка лесу ад буралому, сухастою і пад.

2. Ачыстка пэўнай тэрыторыі ад лесу, сучча і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лушчыць.

2. у знач. прым. Ачышчаны ад шалупіння, якой‑н. абалонкі. Лушчаныя гарбузікі. Лушчаныя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́сень, ‑і, ж.

Месца, закрытае чым‑н. ад прамянёў сонца. Ад спёкі абвісае лісце на дрэвах, хаваюцца ў засені звяры і птушкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачырване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зачырванеў, стаў чырвоным. Зачырванелыя яблыкі. // Які пачырванеў (ад сораму, збянтэжанасці, хвалявання). Йонас адвярнуўся ад акна і, зачырванелы, маўчаў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́ж, ‑дзяжу, м.

Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; паморак. Трэба было прымаць неадкладныя захады, каб выратаваць жывёлу ад вернага падзяжу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́латы 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакалоць ​1.

пако́латы 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накалоць ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адштурхвацца ад чаго‑н. Шастом студэнт час ад часу папіхаецца, дапамагаючы плыні. Брыль.

2. Зал. да напіхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапа́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапарыць.

2. у знач. прым. Які перапарыўся, страціў патрэбныя якасці ад доўгага парання. Перапараная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́віцца, ‑віцца; незак.

1. Рабіцца вадкім ад награвання да высокай тэмпературы (пра цвёрдыя целы). Ад высокай тэмпературы плавіцца шкло.

2. Зал. да плавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)