на́зіркам, прысл.

Не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы следам за кім-, чым-н.).

За незнаёмым н. краўся хлопчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накарэ́лы, -ая, -ае (разм.).

Які засох на чым-н. і ўтварыў корку.

Накарэлая гразь.

|| наз. накарэ́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нудзе́ць, -дзе́ю, -дзе́еш, -дзе́е; незак., па кім-чым і без дап.

Нудзіцца, сумаваць.

Працы шмат, няма калі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нюа́нс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Адценне, тонкае адрозненне ў чым-н.

Музычныя нюансы.

|| прым. нюа́нсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак. (разм.).

Праводзіць час, робячы што-н., займаючыся чым-н.

Што ты цяпер парабляеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перацягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак.

Туга сцягнуць сябе чым-н.

П. поясам.

|| незак. пераця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

Тое, што і прамчацца (у 1 знач.).

Прамчаў матацыкліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.

Тое, чым прыпраўляюць страву для смаку.

Вострая п.

|| прым. прыпра́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбро́д, -у, М -дзе, м.

Разлад, рознагалоссе, адсутнасць згоды ў чым-н.

У калектыве поўны р.

Ідэйны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сле́дам, прысл.

Услед за кім-, чым-н., не адстаючы.

Ехаць с.

◊

Следам за дзедам (разм.) — па прыкладзе старэйшых.