калабарацыяні́зм, ‑у, м.

Здрадніцкае супрацоўніцтва з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд другой сусветнай вайны.

[Ад фр. collaboration — супрацоўніцтва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм. Змагчы праляжаць некаторы час у адным становішчы. Хіба злежыш цэлую ноч на адным баку?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́шы, ‑аў; адз. бош, ‑а, м.

Пагардлівая мянушка немцаў у Францыі, якая з’явілася ў час сусветнай вайны 1914–1918 гг.

[Фр. boche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакра́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Кракаць час ад часу. [Ля ракі], у раскошы, гадаваліся, пакраквалі і часам цэлымі чародкамі ўзляталі качкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрастарэ́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Разм. Прастарэкаваць некаторы час. Кірыла зайшоў у варывеньку папрастарэкаваць з хлопцамі па пытаннях жыцця. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Дарма, марна патраціць (час). У Кіеве і Львове мы прамарнавалі больш за суткі! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ціскаць некаторы час.

праціска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да праціснуць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Швэндацца некаторы час. У святочна прыбраным натоўпе Булат прашвэндаўся ўвесь дзень і вечар. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыпендыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стыпендыі. Стыпендыяльны фонд. □ У той час .. я сядзеў на пасяджэнні стыпендыяльнай камісіі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямібая́ршчына, ‑ы, ж.

Баярскі ўрад у Расіі ў час польскай інтэрвенцыі пачатку 17 ст., які складаўся з сямі знатных баяр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)