Наплоіць ’завіць’: наплоіць валасы́ (Бяльк.; полац., Нар. лекс.). Да плоіць ’закручваць, укладваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэ́пяці́цца ’прыгожа адзецца, напудрыцца, падмаляваць губы, падвесці бровы’ (навагр., Нар. сл.). Да рэпетыцыя?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натко́сьнік ’меншы брат ці родзіч маладой’ (віл., З нар. сл.). Гл. надкосны ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненажэ́рны ’ненасытны, прагны’ (Касп.), нінажо́ра ’абжора’ (шчуч., З нар. сл.). Да жэ́рці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тувіч ’абадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). Гл. нетуўч ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́нде, онди ’вунь’ (Ян., Сл. Брэс., Ник., Нар. лекс.). Гл. он і дзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квічэ́ць ’пішчаць, крычаць (пра свінню)’ (Нар. сл., Др.-Падб., Клім.). Гл. квік, квічаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Келішак ’чарка для піцця гарэлкі’ (З нар. сл., Мядз., Гарэц., Грыг.). Гл. келіх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кепкава́ць ’жартаваць, насміхацца’ (Сцяшк. МГ, З нар. сл., Сцяшк., Бір.). Гл. кеп, кепікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маґрэта (іран.) ’праставатая кабета’ (ушац., Нар. сл.). Відавочна, з уласнага імені Маґрэта < Маргары́та.