хлябта́ць, хлябчу, хлебчаш, хлебча; незак., што.

1. Піць, зачэрпваючы вадкасць языком (пра некаторых жывёлін). Тады Слава падштурхнуў шчаня да сподачка. Нахіліў галоўку. Толькі пасля гэтага яно і пачало прагна хлябтаць, распырскваючы на падлозе драбнюткія кропелькі малака. Шыловіч.

2. Прагна піць. Ды Дзед Мароз ужо хлебча з конаўкі ваду, выцірае бараду і глядзіць, ладкуецца, дзе б гэта аблюбаваць месца на шырокім палку прылегчы. Кухараў. [Апенька] хлябтаў на поўны рот, пакуль не спаражніў пасудзіны. Навуменка.

3. Разм. груб. Піць (віно, спіртныя напіткі) у вялікай колькасці. — Мала мы з табою, ты [Халімон], нежанаты, ды я, пры жонцы халасты, той гарэлкі папілі ды ў дурня пагулялі?! — на вачах Кірдуна выступіла вільгаць. — Мне, думаеш, лёгка? Буду там чорт ведае з кім тую гарэлку хлябтаць. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Нацярпецца голаду; знясіліцца ад працяглага недаядання. — Згаладаўся... Сілы зусім мала. Вы ўжо не крыўдуйце, што аб’еў вас тут. Каліна. // Прагаладацца. — Ты ж згаладаўся ў дарозе. Хадзем на кухню. Савіцкі.

2. перан.; па чым. Доўга не маючы чаго‑н., адчуць вострую неабходнасць у гэтым. За хараство, ды вось за гэту цёплую ўсмешку і ўзяў Юзік Зосю. Згаладаўся ён у панурай суровай сям’і па ласкавым слове ды прыветнай усмешцы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Апрацаваць парай, варам для ачысткі, размякчэння і пад. Распарыць зерне. □ [Валодзя] выразаў кавалак дубовай кары і распарыў яго. Федасеенка. З грабу высек палазы Ды загнуў, як рожкі, Ды распарыў ён вязы, Выгабляваў дошкі. Бялевіч.

2. Моцна прагрэць, мыючы ў лазні з парай. Распарыць цела. // Разм. Разагрэць да поту; разгарачыць. Чарка гэта была не першая.. Капейка, відаць, і сам палічыў, што ўжо даволі распарыў мужыка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.

1. Пайсці куды‑н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад. У лес .. [дзед Талаш] не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі. Колас. Яня схадзіла ў гастраном, і калі вярнулася, Настачка, прыбраная, стаяла перад люстрам. Ракітны. [Чарнавус Аўдзею:] — Ты вось што, ты мо схадзіў бы ў брыгаду Глінскага ды паглядзеў, як там што, га? Кулакоўскі.

2. Разм. Зрабіць ход (пры гульні ў шахматы, карты і пад.). Схадзіць сланом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́ўчаць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. (пераважна з адмоўем «не»). Сцярпець, не адказаць каму‑н. — Не еў, не еў! — як перадражняючы каго, усё крычыць [кот], ды з такою злосцю, што Юстап будзе маўчаць, маўчаць, ды і не ўмоўчыць — на жонку абавязкова пасварыцца: — Дала б ты гэтай здыхаце малака. Калюга.

2. Не сказаць, не ўпамянуць аб чым‑н. знарок. [Маці:] — Я таксама не хачу, каб няпраўду ты гаварыў. Але ж умоўчаць сёе-тое мог. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усыры́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.

Абл.

1. Прыгаварыць да зняволення. [Пятро:] — Асудзілі [жонку] ўсё ж. Два гады ўсырычылі... Марціновіч. // Набіць. — Ой, баяцца цябе буду! — Пабаішся, як штаны здзяру ды трапкача ўсырычу. Паўлаў.

2. Даць з разлікам на пэўную выгаду. Але хлопец усё ж усырычыў.. [Арцёму] залатоўку. Машара. // Усадзіць шмат сродкаў за што‑н. [Вара:] — Клопат вялікі, што ні ў кога [тэлевізара] няма. — Няхай будзе ў нас першых. [Хілімон:] — Ды мо і грошы ўсе ўсырычыла за яе [штуковіну]. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несогла́сие ср.

1. нязго́да, -ды ж.; нязго́днасць, -ці ж.;

несогла́сие на отъе́зд нязго́да на ад’е́зд;

несогла́сие в мне́ниях нязго́днасць (нязго́да) у ду́мках;

2. (разлад) нязго́да, -ды ж.; (нелады) нелады́, -до́ў ед. нет;

ме́жду ни́ми ве́чные несогла́сия памі́ж і́мі ве́чная нязго́да (ве́чныя нелады́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсвяці́цца, ‑свеціцца.

Зак. да адсвечвацца. Запеўшы пахвалай нязведанай далі, К вядомай павернецца [думка] долі людской; Адсвеціцца ў слёзах, як свечка ў крышталі, Ды ў свет зноў за сонцам, за новай зарой! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камлю́к, ‑а, м.

Разм. Ніжняя частка ствала дрэва; камель. На тым месцы, дзе во толькі шумела дрэўца, тырчаў тонкі камлюк. Лупсякоў. Адны тонкія камлюкі асінніку, бярэзніку, ды гнілое, збуцвелае ламачча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калу́н, ‑а, м.

1. Цяжкі тапор з клінападобным лязом для колкі дроў.

2. Разм. пагард. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека. Ёсць талентаў багата ў народзе, Ды росту іх часамі шкодзяць — Калуны! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)