праку́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пракурыць.
2. у знач. прым. Які набраўся дыму, прапахся дымам ад курэння; з адзнакамі працяглага курэння. Пракураны голас. □ У пракураным пакоі пры святле мігатлівай газоўкі засядае настаўніцкі камітэт. Хведаровіч. Верхняя губа з рэдкай рыжай шчэццю ўздрыгвае, агаляючы пракураныя зубы. Асіпенка. Пракураныя вусы Сымона былі апушчаны канцамі ўніз, з-пад густых навіслых брывей пранікліва глядзелі суровыя вочы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́шчур, ‑а, м.
Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце. Гіст. бел. сав. літ. Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет. Ліс. Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пейза́н, ‑а, м.
Селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18–19 стст. А жанчыны спявалі. А я глядзеў на іхнія прыгожыя твары, на іх ільняныя або чорныя як смоль (сярэдняга не было) косы, на іхнія ўборы і думаў, што гэта дзіва як добра. Таму што гэтыя шнуроўкі і андаракі былі не ад оперных пейзан у лапціках, а было гэта заўсёды так. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скамаро́х, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі і ў пазнейшы час — вандроўны акцёр. Першае ўпамінанне аб скамарохах на Беларусі мы знаходзім у пропаведзях Кірылы Тураўскага (XIII стагоддзе). «Беларусь». Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі. Адна з найбольш маляўнічых карцін спектакля паказвае выступленне вандроўных скамарохаў. Няфёд.
2. Разм. зневаж. Пра чалавека, які пацяшае другіх сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Памерці. Аднойчы пасля сваркі разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў. Лужанін. [Ганна] кінулася перавязваць дзяўчынку, але гэта былі дарэмныя клопаты, дзяўчынка некалькі разоў пазяхнула і на руках сканала. Гурскі.
2. перан. Знікнуць, скончыцца. Агеньчык сканаў, паглынуўшы сухое галлё, і вогнішча пакрылася сіняватым налётам попелу. Хадкевіч. Так і сканаў дзень, столькі часу прапала дарэмна! Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Хуткая язда на кані; хуткі бег каня. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Караткевіч.
2. звычайна мн. (ска́чкі, ‑чак). Спаборніцтвы на верхавых конях. Скачкі з перашкодамі. □ Ці помніце вы, як апісаны ў рамане [«Анна Карэніна»] скачкі? Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скронь, ‑і, ж.
Бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы .. [дзяўчыны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч. Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі, якія на скронях апускаліся да палавіны шчок. Маўр. [Хлопчык] зняў шапку і ўсё цёр скронь, гледзячы ўніз, на асыпаную елкавай ігліцай падлогу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
служа́ка, ‑і, м.
Разм. Вопытны, старанны служачы (звычайна пра ваеннага). Карпенка на ўсё жыццё запомніў тыя мудрыя словы старога служакі. Быкаў. Гарнізон у .. [оберлейтэнанта] быў невялікі, але надзейны: старыя служакі, яшчэ ў Бельгіі былі пад яго камандаваннем. Шамякін. // Пагард. Той, хто выслужваецца перад кім‑н.; паслугач. Думай думкі, што чыніці У бядзе паганай, Калі панскія служакі Прывядуць да пана! Купала. Хіба Панасюк служака ці падхалім? Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сугу́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі). Некалькі сугучных пералівістых галасоў узнялі вышэй гэтую шчырую, як першае дзявочае прызнанне, песню. Арочка.
2. Які супадае, падобны гучаннем (пра гукі мовы, словы).
3. перан. Які адпавядае чаму‑н., гарманіруе з чым‑н. Гіляр пачаў чытаць радкі з верша Янкі Купалы, якія прыйшлі яму на памяць, якія былі сугучнымі з настроем усіх юнакоў. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узра́даваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узрадаваць.
2. у знач. прым. Поўны радасці. Супраць гэтага і я нічога не маю, — сказаў ўзрадаваны Лабановіч. Колас. Потым узрадаваныя бацькі павялі гасцей у хату. Машара. // Які выражае радасць. — А, дзве пані! — пачула пані Свідэрская над галавою незнаёмы і, здавалася, узрадаваны голас. Паслядовіч. На вуліцы сабралася многа людзей, і твары ва ўсіх былі светлыя, узрадаваныя. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)