пясць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Пяць праменепадобна размешчаных костачак, якія злучаюць пальцы з запясцем і ўтвараюць кісць рукі.

|| прым. пя́сцевы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяціты́сячны, -ая, -ае.

1. Ліч. парадк. да пяць тысяч.

2. Коштам у 5 тысяч рублёў.

3. Які складаецца з пяці тысяч адзінак.

П. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца; зак., з інф.

Страціць навыкі, уменне рабіць што-н.

Р. вышываць.

Р. іграць на піяніна.

|| незак. разву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Зняць вяроўку з таго, хто быў залыганы.

|| незак. разлы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разлы́гванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўстаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх з вялікімі рагамі, якая водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тка́цтва, -а, н.

1. Выраб тканіны з пражы на ткацкім станку.

2. Майстэрства, тэхніка вырабу тканін.

|| прым. тка́цкі, -ая, -ае.

Т. цэх.

Ткацкая фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлумі́ць, тлумлю́, тлу́міш, тлу́міць; незак.

У выразе: тлуміць галаву каму — марочыць, задурваць, збіваць з толку.

|| зак. затлумі́ць, -лумлю́, -лу́міш, -лу́міць; -лу́млены.

Затлуміў мне галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торт, -а, М -рце, мн. тарты́, -о́ў, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і пад.

Бісквітны т.

|| прым. то́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трайны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў.

Трайныя рамы.

2. Павялічаны ў тры разы.

Прадаваць па трайной цане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трайча́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў.

Трайчастыя вілы.

2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.