слайд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Тое, што і дыпазітыў.

2. Спец. Рухомае сядзенне ў гоначнай лодцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяка́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць часцінак цвёрдага рэчыва шчыльна злучацца, спайвацца пры высокай тэмпературы. Спякальнасць каменнага вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ство́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да створу (у 3, 4 знач.). Створная лінія. Створныя вехі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

Спец. Звязваць струной, рэменем (звычайна морду злоўленай жывёліны). Струніць воўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́нгер, ‑а, м.

Спец. Падоўжны брус цвёрдай абшыўкі корпуса судна (самалёта), які з’яўляецца апорай і надае ўстойлівасць.

[Англ. stringer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сублімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак.

Спец.

1. што. Зрабіць (рабіць) сублімацыю.

2. Прайсці (праходзіць) сублімацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Прывесці цэнтр інструмента, механізма ў належнае становішча. Сцэнтраваць аптычныя шклы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́варатачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца пасля ўвядзення сывараткі або выклікаецца яе ўвядзеннем. Сываратачная хвароба. Сываратачнае лячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Спец. Веславаць назад для руху кармой уперад, для тармажэння або павароту лодкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́на-мі́ля, ‑і, ж.

Спец. Адзінка грузаабароту судна, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 мілю.