До́бры ’добры’ (БРС). Рус. до́брый, укр. до́брий, польск. dóbry, чэш. dobrý, серб.-харв. до̏бар, ст.-слав. добръ і г. д. Прасл. *dobrъ. У аснове ляжыць і.-е. *dhabhro‑ (ад асновы *dhabh‑): лац. faber ’рамеснік’, арм. darbin ’каваль’, ст.-в.-ням. taphar ’моцны; смелы’. Фасмер, 1, 520–521; Трубачоў, Эт. сл., 5, 45–46; Махэк₂, 122; Бернекер, 1, 205; Слаўскі, 1, 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драць ’драць, рваць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Рус. драть, укр. дра́ти, польск. drzeć, серб.-харв. дра́ти, ст.-сл. дьрати. Прасл. *dьrati, *derǫ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 218): да і.-е. *der‑/*dr‑ (параўн. літ. dìrti, ст.-інд. dr̥ṇâti, грэч. δέρω ’здзіраць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 504–505; Бернекер, 1, 185–186; Траўтман, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрот ’дрот’ (БРС, Байк. і Некр., Сцяшк., Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Ужо ў ст.-бел. дротъ ’тс’ (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 102). Укр. дріт, рус. дыял. дрот. Запазычанне з польск. drót, drut ’тс’ (а гэта з ням. Draht, с.-в.-ням. drât). Фасмер, 1, 542; Брукнер, 95; Кюнэ, Poln., 51; Бернекер, 1, 221; Слаўскі, 1, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыжа́ць, дрыжэць. Рус. дрожа́ть, укр. дрижа́ти, дріжа́ти, чэш. držeti, польск. drżeć. Прасл. *drъzǎti ’дрыжаць’ звязваецца этымалагічна з літ. drugỹs ’ліхаманка’, лат. drudzis. Параўн. Фасмер, 1, 540; Трубачоў, Эт. сл., 5, 138–144; Бернекер, 1, 231; Слаўскі, 1, 175. Бел. форма дрыжа́ць, укр. дрижа́ти тлумачацца спецыфічным фанетычным развіццём (прасл. *‑rъ‑ не пад націскам пераходзіць у бел. і ўкр. мовах у *‑ry‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыль ’дрыль’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’лобзік’ (Шат.). Рус. дрель (старое таксама дриль). Фасмер (1, 537) прымае запазычанне з гал. drilboor або ням. Drillbohrer ’тс’. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 190) мяркуе, што трэба дапусціць пры запазычанні польск. пасрэдніцтва (польск. dryl, drel). Дадатковым аргументам тут, паводле Шанскага, можа быць напісанне ў Даля дриль, дрыль (апошняе можа ўказваць на польск. dryl).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дры́хнуць ’дрыхнуць’ (БРС, Нас., Бяльк.). Рус. дры́хнуть, дры́хать, чэш. дыял. drychmat ’драмаць, спаць’, серб.-харв. дри́хати ’моцна спаць’, славен. dríhati ’спаць’. Прасл. *dryxati, *dryxnǫti ’тс’. Даўнейшыя этымалагічныя версіі гл. у Фасмера, 1, 545. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 144–145), прасл. дзеяслоў з’яўляецца экспрэсіўным утварэннем, якое ўзнікла з усечанай асновы дзеяслова *drěmati ’драмаць’, да якой далучылася суфіксальная частка ‑x‑ati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дух ’дух’. Рус. дух, укр. дух, польск. duch, чэш. duch, балг. дух(ъ́т), серб.-харв. ду̑х, ст.-слав. доухъ. Прасл. *duxъ. Роднасныя формы: літ. daũsos ’паветра’, грэч. θεός ’бог і г. д.’ Аблаўтныя слав. формы: *dъxnǫti. Гл. Фасмер, 1, 556; Траўтман, 65; Бернекер, 1, 235. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл. 5, 151–154 (з літ-рай), які зыходзіць з і.-е. *dhou̯so‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Душа́ ’душа і да т. п.’ (БРС). Рус. душа́, укр. душа́, польск. dusza, чэш. duše, серб.-харв. ду́ша, балг. душа́, ст.-слав. доуша. Прасл. *duša, вытворнае з суфіксам ‑j‑ ад *duxъ. Магчыма, аднак, што было ўжо і.-е. слова *dhou̯si̯ā (параўн. літ. daũsios ’паветра; рай’, мн. л.). Гл. Фасмер, 1, 556; Бернекер, 1, 239; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ня ’дыня’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах: рус. ды́ня, укр. ди́ня, польск. dynia, чэш. dýně, серб.-харв. ди̏ња і г. д. Паходжанне слова не вельмі яснае. Ёсць версія аб сувязі з дзеясловам дуць (першаснае значэнне ’надутая’). Іншыя думаюць аб запазычанні з розных моў, што таксама не вельмі надзейна (дакладнага прататыпа няма). Агляд шматлікіх версій гл. у Фасмера, 1, 559.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэфе́кт ’дэфект’ (БРС). У гэтым значэнні вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Аднак няясна, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю (якая, паводле Булыкі, там жа, асноўваецца на запазычанні з польск. defekt (< лац.), ці гэта (як і рус. дефе́кт) запазычанне з ням. Defekt (< лац.). Параўн. Фасмер, 1, 509; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 94.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)