вата́га, ‑і, ДМ ‑тазе, ж.

Разм. Тое, што і гурт (у 1, 3 знач.). Па вуліцы, гучна перамаўляючыся, прайшла ватага партызан. Навуменка. Цёплымі днямі.. [хлапчукі] ватагай накіроўваліся на могілкі і гулялі ў вайну. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́дамы, ‑ая, ‑ае; ‑а.

Разм. Тое, што і вядомы ​1 (у 1 знач.). Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху, забаву: Загадаў ён пазваць гусляра-старыну, Гусляра з яго ведамай славай. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візі́р 1, ‑а, м.

Спец.

1. Тое, што і відашукальнік.

2. Частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай.

3. Прылада для візіравання.

[Ням. Visier.]

візі́р 2, ‑а, м.

Вышэйшы саноўнік, дзяржаўны саветнік у некаторых краінах Блізкага Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дгаласкі, ‑аў; адз. водгаласак, ‑ску; м.

Разм. Тое, што і водгалас, водгук (у 1 знач.). Грукат дрывасекаў разлягаецца водгаласкамі па ваколіцы. Бядуля. Водгаласкі вайны чуліся на рэйдзе, дзе стаяў абпалены крэйсер ці браняносец. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аздо́ба, ‑ы, ж.

Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што‑н. Стракатая аздоба вітрын. □ Асаблівай аздобай вучнёўскай калоны былі дошкі транспарантаў. Навуменка. Малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́дніцтва, ‑а, н.

1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.

2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пырснуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.

1. Пырснуўшы, выліцца.

2. перан. Тое, што і выпырснуць (у 3 знач.). Была тая пара года, калі на дрэвах палопаліся пупышкі і выпырснулася свежая, яшчэ кволая зеляніна вясны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмежава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмежаваць, абмежавацца.

2. Тое, што стрымлівае, ставіць каго‑, што‑н. у пэўныя рамкі. Яшчэ было многа усялякіх абмежаванняў, правіл, якія нельга было парушаць. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнемагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. абнямогся, ‑маглася, ‑маглося; зак.

Разм. Тое, што і абнемагчы. Мы зайшлі ў сенцы і папрасілі ў гаспадара, каб ён прадаў нам хлеба і малака, бо мы зусім абнемагліся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́днуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абрыднуў, ‑нула і абрыд, ‑ла; зак.

Разм. Тое, што і абрыдзець. А Васілю здавалася, што на гэтай цікавай рабоце можна хоць цэлы год прабыць, і яна не абрыдне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)