прахапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.
Прабраць, пранізаць (пра холад, вільгаць і пад.). — Вецярок вясновы, здаецца, і цёплы, а на самай справе.. адразу прахопіць. Шамякін. // безас. Праняць, прадзьмуць, выклікаўшы прастуду. Прахопіць цябе ветрам — вось табе і кашаль і розныя іншыя непрыемнасці. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць хрыплы гук. // што і без дап. Сказаць, прапець што‑н. хрыплым голасам. Палагея падняла галаву і сонным голасам прахрыпела: — Клаўся б ты, стары, спаць. Шамякін.
2. Разм. Прабыць ахрыплым, прастуджаным некаторы час. Прахрыпець два тыдні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́мхлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да прымхаў. Чалавек робіцца прымхлівы, калі ведае, што блізкі яго на краі жыцця. Шамякін. Аб’ектыў фотакамеры палохаў прымхлівых і забабонных сельскіх жыхароў. «Помнікі».
2. Заснаваны на прымхах. Босая, у белай начной сарочцы.. [Лёдзя] выклікала ў Арыны прымхлівы страх. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбурэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбураць — разбурыць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разбурацца — разбурыцца.
2. Вынік гэтага дзеяння, пашкоджанне, прычыненае гэтым дзеяннем. [Мікалай:] — Цяпер вось амаль усю зіму жыў у [Маскве], але разбурэнняў ніякіх не бачыў. Усё на сваім месцы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. раскраў, ‑крала; зак., каго-што.
Крадучы па частках, расцягнуць што‑н. поўнасцю, да канца. [Шаройка:] — А мы сёння нядзельнік арганізавалі. Лес вам вывезем [на хату], — Гавораць людзі — раскралі яго там, лес наш. Шамякін. Шкада гаспадаркі, расцягнуць яе,.. раскрадуць. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпута́цыя, ‑і, ж.
Грамадская думка, якая склалася пра каго‑, што‑н. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін. Іван ванька рэпутацыю школы падтрымаў, затое Алесік Грылюк псуе ўсю справу. Колас.
•••
Падмачыць рэпутацыю гл. падмачыць.
[Фр. réputation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
севазваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Сістэма паляводства з паслядоўным, перыядычным чаргаваннем пасяўных культур на адным і тым жа полі. Ён [Лемяшэвіч] сам раней меў не надта глыбокае ўяўленне аб севазвароце і, колькі ні чытаў пра гэта, ніяк не мог запомніць чаргаванне культур. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тара́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.
Разм. Шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець на што‑н. Васіль Грыбок тарашчыў крыху лупатыя бясколерныя вочы з бесцырымоннай нахабнай цікаўнасцю. Шамякін. Яня глядзіць, як тата працягвае дзеду грошы, і ажно вочы тарашчыць ад здзіўлення. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на чым.
Разм. Неакуратна або няўмела іграць на якім‑н. музычным інструменце. [Каця:] — Алёша — сапраўдны чалавек... А ты [Рая], ты заводзіш шуры-муры з гэтым старым смаўжом... толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тужу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Форменная або дамашняя куртка, звычайна двухбортная. Яркі аганёк запальнічкі асвятліў чалавека ў скураной тужурцы з маўзерам на баку. Асіпенка. Я распрануў сваю лётную тужурку на футравай падкладцы і разаслаў яе на снег. Шамякін.
[Ад фр. toujours — пастаянна, заўсёды.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)