інтэрпаля́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Пазнейшая ўстаўка ў якім‑н. тэксце, якая не належыць арыгіналу.

2. У матэматыцы — вызначэнне прамежкавага значэння якой‑н. зменнай велічыні па раду суседніх вядомых яе значэнняў.

[Лац. interpolatio — паднаўленне, змяненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каме́нне, ‑я, н., зб.

Камяні. Час ад часу падковы непрыемна звякаюць па каменні. Камення тут шмат. Брыль. На гэтым ручайку выкапалі сажалку, аблажылі яе берагі каменнем. Колас.

•••

Закідаць каменнем гл. закідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансігна́цыя, ‑і, ж.

Спец. У капіталістычных краінах — разнавіднасць продажу тавару за мяжу, пры якім уладальнік тавару (кансігнат) адпраўляе яго на склад замежнай фірмы (кансігнатару) на камісію для продажу па пэўных умовах.

[Ад лац. consignatio — пісьмовае пацвярджэнне, дакумент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заграні́ца, ‑ы, ж.

Зарубежныя краіны. Свае гарады ўспаміналі з любоўю Салдаты, стаміўшыся ад заграніц. Панчанка. // Тэрыторыя па той бок дзяржаўнай мяжы. З таго берага рэчкі, з заграніцы, чуваць крыкі пеўняў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.

1. Залішне напаіць; абпаіць. Запаіць цяля.

2. Задобрыць, частуючы гарэлкай. Запаіў [Езуп Юрканс] суддзю і забраў [зямлю ўдавы Марцініхі], як быццам за даўгі, а жанчыну пусціў жабраваць па свеце. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзяйсня́льнік, ‑а, м.

Той, хто здзяйсняе што‑н. Зноў душу бударажыць загадка: як сярод гэтага шуму, бруду, бездарожжа скрозь па будаўнічай пляцоўцы знаходзяцца такія ініцыятары, умельцы, вынаходнікі — здзяйсняльнікі тэхнічнага прагрэсу. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Сабака, які прывучаны адшукваць дзічыну або чалавека па следзе.

2. перан. Разм. Сышчык, шпіён. Машэка рады знайдзе гэтай І не марнуе дарма час. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́бслей, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе.

2. ‑ю. Скарасны спуск з гор на такіх санях.

[Англ. bob-sleigh.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́гель, ‑я, м.

1. Жалезнае кольца, акоўка, якая служыць для ўмацавання мачтаў, сваяў або для сувязі іх састаўных частак.

2. Частка токапрыёмніка ў трамваі, тралейбусе, электрапоездзе, якая слізгае па кантактным провадзе.

[Гал. beugel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жна,

1. Прысл. да важны (у 2 знач.).

2. у знач. вык. Істотна ў якіх‑н. адносінах. Важна было, каб поезд па той ці іншай прычыне прыпыніўся там, дзе трэба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)