ка́пельніца, ‑ы, ж.

1. Бутэлечка з прыстасаваннем у горлачку для адлічвання капель (пры пераліванні крыві, увядзенні лякарстваў і пад.). Кап... Кап... Капае, ў капельніцы ў шкляначку кроў. Пташнікаў.

2. Тое, што і піпетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўталі́сце, ‑я, н., зб.

Тое, што і жаўталіст. Трывожна шапацела, падаючы з клёнаў, мокрае жаўталісце. Хадкевіч. Стоячы каля акна і пазіраючы на туманныя палі, на жаўталісце прыдарожных бяроз, Алесь успамінаў родныя пералескі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мудро́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і мудрагелісты. — Ну што, не вельмі мудроная гэтая самая квадратна-гнездавая пасадка? — спытала дзяўчына. Стаховіч. Мне давялося быць сведкам .. даволі мудроных камбінацыя, народжаных практычнай думкай маёра. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыча́ць, мычу, мычыш, мычыць; незак.

Тое, што і мыкаць. Маша сасніла, што праспала статак, што пад акном мычыць Лыска — кліча гаспадыню. Шамякін. [Сяргей:] — Вусаты так набраўся, што і гаварыць не можа, толькі мычыць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надло́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надламаць.

2. у знач. прым. Тое, што і надламаны (у 2 знач.). — Няма сцэнічных даных, — надломленым голасам сказала .. [Аксана] і пачала шукаць у сумачцы насоўку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́так, ‑тку, м.

Тое, што нажыта, набыта, куплена. Мне свой набытак і нажытак Паказваў добры гаспадар. Бялевіч. Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце; пр. напрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. напражы; зак., чаго.

Тое, што і напражыць. Да вечарыны многа смачных страў Насмажыла і напрагла суседка. З. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́схліст, прысл.

Разм.

1. На ўсю шыр, насцеж. Праз адчыненыя наросхліст дзверы прарэзліва дзьмуў .. вецер. Шынклер.

2. Тое, што і наросхрыст. З вялікаю павагай глядзеў я на чалавека ў даўгім кажуху наросхліст. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нырцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і ныраць. Хлопцы ўлетку нырцавалі, выхваляючыся адзін перад адным, хто больш прабудзе пад вадою. Сабаленка. Цемра ў нетры нор нырцуе, Навагодні дзень ідзе. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджа́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і падпаліна (у 2 знач.). Пад крылом самалёта — смуглявая Таўрыя, Як рассцелены дбайна армяк чумака, Нават бачны на крыссі рудыя паджарыны І на локці палаплены правы рукаў. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)