накіро́ўваючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад накіроўваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які прымушае што‑н. рухацца ў пэўным кірунку. Накіроўваючыя ролікі.

3. Дзеепрысл. незак. ад накіроўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намёрзлы і наме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад намерзнуць.

2. у знач. прым. Які змёрз на холадзе, азябнуў. Маша, расціраючы рукамі пунцовыя намёрзлыя шчокі, падышла да стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падра́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрапаць.

2. у знач. прым. У драпінах, абшарпаны. Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́шучы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пісаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які служыць для пісання. Пішучая прылада.

3. Дзеепрысл. незак. ад пісаць.

•••

Пішучая машынка гл. машынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пле́цены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад плесці.

2. у знач. прым. Зроблены пры дапамозе пляцення. Мігам з’явіліся дзве новыя чаркі, два сподачкі і два плеценыя лёгкія крэслы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыплюснуць.

2. у знач. прым. Які мае выгляд прыціснутага з бакоў або зверху. Прыплюснуты нос. □ Твар у мужчыны круглы і прыплюснуты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытупіць.

2. у знач. прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разадра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадраць.

2. у знач. прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжа́лаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжалаваць.

2. у знач. прым. Якога разжалавалі. Сярод [гайдуцкага] племені трапляліся розныя людзі: дзеці дробных збяднелых паноў, чыноўнікаў, разжалаваныя афіцэры царскай арміі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззало́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раззалаціць.

2. у знач. прым. Густа пакрыты, убраны пазалотай. Зоркія, крыху прыжмураныя вочы [У.І. Леніна] імгненна ахапілі ўсю раззалочаную Андрэеўскую залу. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)