Та́шва ’ніжняя частка кашулі, надточаная іншай тканінай’ (Сакал., Лекс. Бел. Палесся). Няясна, магчыма, з *тачва ад тачыць 3 (гл.), збліжанае з шыць, параўн. прышва, прошва, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трантлі́вы ’смярдзючы’ (паст., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, на базе адаптацыі польск. trącić ’смярдзець’ (гл. труціць) або літ. tranė́ti ’старэць’, trenė́ti ’буцвець’, адносна апошніх гл. Смачынскі, 686.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыкра́ска ‘фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (Ласт.). Да тры (гл.), параўн. трайцвет ‘тс’ і кра́ска 1 ‘кветка’ (гл.); магчыма, штучна створаная назва па ўзоры лацінскай наменклатуры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэрц ‘дрыжанне, тупат’: скачуць, аш тэрц па падлозе ідзець (Мова Сен.). Няясна, магчыма, звязанае з тарцаваць ‘стругаць дрэва ўпоперак слаёў’ (Ласт.), вытворнае ад торц, гл. тарэц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́піць ’біць’, га́піцца ’біцца’ (Шатал.). Няяснае слова. Няма ў суседніх мовах. Этымалогія гэтай лексемы не можа пакуль што выходзіць за рамкі агульных меркаванняў і дагадак. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка тыпу ўкр. геп!, які перадае гук пры падзенні або ўдары: ге́пати ’ўдарыць; падаць з шумам і да т. п.’). А магчыма, ёсць і нейкая сувязь са словам тыпу ўкр. га́пка ’задняя частка цела, podex’: *гапіць < *’біць па задняй частцы цела’ (→ ’біць наогул’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моняла, мо́няло ’марудны чалавек’ (драг., стол., Нар. лекс.), монятысь ’павольна рабіць’ (драг., Лучыц-Федарэц), укр. монятися ’мяцца, марудзіць, кешкацца’, рус. алан. моньжа ’вялы, хілы, хворы’, ’маруда’, ’п’яны чалавек’, арх. моня ’непаваротлівая, ціхая дзяўчына’. Няясна. Фасмер (2, 651) дапускае, што, магчыма, слова паходзіць ад імя Моня < Митрофан. Непераканаўча. Магчыма, што лексема моня паходзіць з народных вераванняў. Параўн. літ. mõnas ’лясун’, mõnai ’чары’ і іншыя слав.: польск. zmora, паўд.-слав. mora, бел. мана́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бружэліна ’бружмель, сухадрэўка, Lonicera Xylosteum’ (КЭС). Адна з шматлікіх назваў бружмелі (гл.). Паколькі, магчыма, назва брызгліны пераносілася на бружмель, то бружэліна, відаць, кантамінацыя слоў бружме́ль і брызглі́на.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брылья́нт. Рус. бриллиа́нт, бриль́янт, укр. брилья́нт. Запазычанне (магчыма, праз ням. Brillant) з франц. brillant (літаральна ’бліскучы’). Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 214; Шанскі, 1, Б, 197–198.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласко́тка ’гусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (Інстр. 2), ласкугок ’падлешчык’ (Бяльк.), ’лешч вагою менш аднаго фунта’ (Дэмб. 1). Магчыма, аснова звязана з ласкут (гл.). Параўн. таксама ласкір (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяртля́г ’вал (сена)’ (гом., Мат. Гом.). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вярцець (гл.). Суф. ‑ʼаг, магчыма, з прасл. ‑agъ (як krčagъ; гл. ЭИРЯ, 2, 39; Слаўскі, SP, 1, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)