ляжа́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Нясвежы, даўні, заляжалы. Ляжалая мука. □ Ад зямлі ідуць густыя пахі ляснога рэдкатраўя, мокрага ад расы і сырасці ляжалага лісця. Пташнікаў.
2. Які доўга захоўваўся ў адпаведных умовах; вылежалы. Ляжалы лён. □ Пепінкі сапраўды былі цудоўныя, ляжалыя. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакла́сціся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся, ‑кладуцца; зак.
Палегчы, улегчыся — пра ўсіх, многіх. Не запальваючы святла, [члены сям’і] павячэралі, а потым і спаць паклаліся. Сабаленка. Нагуляюцца [мужчыны] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры .. доўга стаяць у вачах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і насядзе́цца, ‑сяджуся, ‑сядзішся, ‑сядзіцца; ‑сядзімся, ‑седзіцеся; зак.
Доўга, многа пасядзець. Маладая ўжо наседзелася дома і ёй пара было выходзіць на работу. Чарнышэвіч. — Насядзеўся за дзень. Не хачу. Надакучылі вы ўсе мне! — аж крыкнуў Генадзь. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́яцца, ‑сеюся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну. Пташнікаў. // Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.
2. Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Ніжняя навалачка падушкі, якая напаўняецца пухам, пер’ем. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.
насы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насыпаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.
Разм.
1. Многа, доўга паваяваць; стаміцца, ваюючы. [Аляксандр:] — Наваяваўся за сябе і за тых, што не радзіліся яшчэ. Грахоўскі.
2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне; адваявацца. — Я ўжо наваяваўся... — [Крыўдзін] узняў руку, на якой не было пальца. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напача́тку, прысл.
Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скамяне́ласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць скамянелага. Зандлер чакаў з пагрозлівай скамянеласцю на.. твары, доўга марудзіць не выпадала, і хлопец апусціўся ля яго ног. Быкаў.
2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая‑н. частка іх. Знайсці скамянеласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхлі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі. Хлапец яшчэ плакаў слабенькія ахрыплым галаском, а дзяўчо толькі ўсхліпвала зрэдку ды трэслася ўсім целам. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́мать несов., в разн. знач. ду́маць;
◊
и ду́мать не смей на́ват і не ду́май;
и ду́мать не́чего і ду́маць няма́ чаго́;
не до́лго ду́мая не до́ўга ду́маючы;
мно́го о себе́ ду́мать шмат аб сабе́ (пра сябе́) ду́маць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)