назе́мны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, дзейнічае або праводзіцца на паверхні зямлі, на сушы.

Наземныя збудаванні.

Наземныя войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Накладная ліштва на дзвярным або аконным праёме.

Без налічнікаў вокны сляпыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх.

Снег пазацярушваў сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або выраз, запазычаныя з польскай мовы, напр.: айчына, моц, сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палюбо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або каго.

Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з жанчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панако́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Накасіць чаго-н. у дастатковай або вялікай колькасці.

П. сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Накрыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. дзяцей.

П. сталы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пападве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Падвесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пападсціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што і чаго.

Падаслаць¹ усіх, многіх, усё, многае або ўсім, многім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. дровы пад павець.