Вугня́віць ’гаварыць гугнява’ (Юрч.); ’хныкаць’ (Шатал.), вугня́вы прым. ’чалавек, які гаворыць у нос, гугнявы’ (Янк. Мат., Юрч., Шатал.), вугна́ты ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. гугнявіць; в з’явілася вынікам успрымання г як пратэзы і замены яго пратэтычным в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяры́цельныякі сведчыць пра даручэнне каму-небудзь чаго-небудзь’ (КТС, БРС). Паходзіць ад назоўніка *вярыцель < ст.-бел. вѣритель (з XVI ст.) і суф. ‑нъ‑. Рус. верительный, зафіксаванае з 1704 г., утворана самастойна (Шанскі, 1, В, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бра́мка ’штыфтык у стрэльбе, на які надзяецца пістон’ (Некр., Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, дээтымалагізаванае слова (асацыяцыя да бра́ма, бра́мка ’вароты, фортка’). Па паходжанню тое ж самае, што і бра́нтка (гл.) < польск. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьменнік ’той, хто піша літаратурныя творы’ (ТСБМ, Гарэц.), ’граматны’ (Касп.) < пісьме́нныякі ўмее чытаць і пісаць, граматны’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Варл.) і суф. ‑нік са значэннем носьбітаў адпаведнай прыметы. Параўн. ст.-рус. письменникъ ’граматы чалавек’ (1686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тапа́ч, топа́ч ’той, які тоне’: е дуб топач (ТС). Рэдкае ўтварэнне з суф. ‑ач (прыдае значэнне выніку дзеяння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32) ад тапіць1, параўн. топля́к ’патанулая калода’, то́пленікі ’затанулыя ў вадзе лесаматэрыялы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Трапуга, трыпу́га, тырпу́га, тэрпуха́ ‘мянташка’, сюды ж трэпуга́ты, тырпу́жыты ‘мянціць’ (Сл. Брэс.). Мясцовае ўтварэнне ад трапаць1 з рэдкім суф. ‑уга, магчыма, з першаснага ‑уха, які часцей ужываецца пры называнні прадметаў дзеяння (Сцяцко, Афікс, наз., 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пратага́ніць, протага́ніць ’прывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы) ’трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысту́па ’муж, які пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі; прымак’ (Інстр. 2; Клім.), пріступнік ’тс’ (брэсц., кобр., Шн. 3), прысту́пы ’прымы’ (кам., Жыв. НС). Нулявы дэрыват ад прыступі́ць з тэматычным ‑а. Параўн. славац. prístupnik ’прымак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́кі, паля́к ’заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы’ (ТСБМ). Рус., укр. поля́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 322), запазычанне з польск. polak, мн. л. polacy < poljaninъ ’жыхар Вялікапольшчы’, адкуль стала агульнай назвай палякаў (Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)