◎ Правэ́йдацца ’правалаквацца’ (Скарбы). Гл. ведацца ’сноўдацца, хадзіць без справы’ (там жа), няяснага паходжання; магчыма, ад польск. wajda ’цыганскі кіраўнік’ (з венг. wajda < wojewoda, гл. Брукнер, 599).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́лькнуць экспр. ’узлавацца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пу́лькаць ’есці, пускаючы пузыры’ (гл.), параўн. пузы‑ ры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ і пузырыцца ’закіпаць, падымацца пузырамі’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пусты́ннік ’посуд, іншы раз плецены’ (горац., Дзіц. фальк., 631). Магчыма, звязана з літ. pūstìnis ’выдуўны, дуты’, параўн. pūstìnės kėlnės ’галіфе’, г. зн. шырэйшы ў сярэдзіне, пукаты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́рла ’ячныя крупы, панцак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Па фанетычных прыкметах (спалучэнне пі‑), відаць, запазычана з ням. Perlgraupen ’тс’ (магчыма, пад уплывам польск. kasza perłowa). Гл. пярлоўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́йза ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), рэ́ўза ’неахайніца’ (Касп.). Магчыма далейшае развіццё значэння ад ’плакса’ да ’неахайніца’ (гл. рэўза). Параўн. яшчэ рэмзаць, румзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мчыць ’бегчы хутка’ (Ян.). Магчыма, кантамінацыя польск. rączy ’хуткі’, якое Брукнер выводзіць ад ruczaj ’ручай’ (Брукнер, 467) і імчаць. Але параўн. рус. ремши́ть ’хутка ісці, спяшацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Садаві́к, садо́вы грыб ’шампіньён’ (гродн., ЛА, 1). Да садовы < сад; магчыма гаворка ідзе пра культурныя шампіньёны ў процілегласць дзікарослым. Не выключана запазычанне з польскай, улічваючы лінгвагеаграфію.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слаці́ць ‘жыць, перабіваючыся’ (Касп.). Няясна. Сюды ж, відавочна, і слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Магчыма, ад *слата, слота (гл.). Першапачаткова ‘надакучаць, як слата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тава́рач, това́рач ’расліна шальнік, Alisma’ (ельск., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, да наступнага слова (гл.) з семантыкай ’неядомы, шкодны’, таму што ён атрутны, параўн. укр. жабник ’шальнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́шва ’ніжняя частка кашулі, надточаная іншай тканінай’ (Сакал., Лекс. Бел. Палесся). Няясна, магчыма, з *тачва ад тачыць 3 (гл.), збліжанае з шыць, параўн. прышва, прошва, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)