нале́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; пр. налез, ‑ла; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Улезці, залезці куды‑н. у нейкай колькасці. Налезла мурашак у торбу з хлебам. // Разм. Найсці, набіцца ў вялікай колькасці. Адразу ў клуб дзяцей налезла, Як на зіму ў калоду пчол. Калачынскі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзецца (пра адзежу, абутак і пад.). Боты не палезлі на ногі.
3. Разм. Насунуцца, наваліцца на каго‑, што‑н. Не налазь! // Ідучы, натрапіць, наткнуцца на каго‑, што‑н. Патруль затрымаўся толькі з-за.. [Данусі], інакш праз нейкі час ён абавязкова налез бы на нас. Карпюк.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звісаючы, апусціцца ўніз, закрыць сабою. Шапка палезла на вочы. □ Паправіла .. Наталля мяккія кудзеркі, што палезлі на лоб. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́сіць, -вы́шу, -вы́сіш, -вы́сіць; -вы́шаны; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Быць большым па колькасці, памеры, вазе і пад.
Вага спартсмена перавысіла 100 кг.
2. што. Перавыканаць норму, план і пад.
П. норму выпрацоўкі.
3. што. Выйсці за межы дазволенага.
П. свае паўнамоцтвы.
П. хуткасць руху.
4. каго (што). Аказацца лепш за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.
П. усіх сваёй спрытнасцю.
|| незак. перавыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перавышэ́нне, -я, н.
План выкананы з перавышэннем.
П. улады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
валі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., ва́ліць; незак.
1. Ісці, рухацца натоўпам або па́даць, паднімацца ў вялікай колькасці (разм.).
Натоўп валіць.
Пара валіць.
2. заг. валі(це). Ужыв. як пабуджэнне да дзеяння (разм.).
Ну, валі ў магазін!
3. што. Качаючы, збіваць з воўны.
В. валёнкі.
|| зак. павалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць (да 1 і 3 знач.) і звалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены (да 3 знач.).
Паваліў снег.
Паваліць (зваліць) усю воўну.
|| наз. вале́нне, -я, н. (да 3 знач.).
В. сукна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Часовая стаянка, пасяленне, звычайна пад адкрытым небам, у палатках.
Турысцкі л.
Разбіць л.
2. Месца для ўтрымання вялікай колькасці ваеннапалонных ці зняволеных людзей.
Л. для ваеннапалонных.
3. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам; сталае месцазнаходжанне партызан, паўстанцаў.
4. перан. Грамадска-палітычная групоўка, кірунак.
Л. міру.
○
Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і школьнікаў у СССР.
|| прым. ла́герны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Л. збор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́ўнасць, -і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.
Гаворка раптам страціла р.
Палявая р.
2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).
Р. сіл.
3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.
Р. народаў і нацый.
4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.
Знак роўнасці (=).
Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакрысе́, прысл.
1. Патроху, у невялікай колькасці. Няня прымусіла паспрабаваць усяго пакрысе, выпіць шклянку кавы. Васілевіч. У Рамана Дзянісавіча знайшлася пляшка нейкай старой настойкі — ён наліў пакрысе ў шклянкі. Хадкевіч.
2. Абл. Паступова, павольна. Хіма, якая доўга жыла нелюдзем, пакрысе зблізілася з суседзямі, зрэдку заходзіла і да Дашынай маці. Ракітны. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямно́гія, ‑іх; адз. няма.
Якія складаюць невялікую частку каго‑, чаго‑н.; асобныя, некаторыя. У тую зіму.. вымерз ледзь не да апошняга дрэва малады сад. Тыя ж нямногія дрэўцы, што неяк уцалелі, доўга-доўга.. не пладаносілі. Чыгрынаў. / у знач. наз. Аб невялікай колькасці людзей. [Панскія сынкі] надумаліся аднойчы сарваць дадатковы ўрок лацінскай мовы, а .. [Алесь], разам з нямногімі, раптам узбунтаваўся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
1. Зрабіць большым па колькасці, велічыні, аб’ёму. Павялічыць плошчу пасеву. Павялічыць прадукцыйнасць працы. □ Сонца павялічыла цень чалавечы на цэлую галаву. Мурашка.
2. Зрабіць большым па сіле, інтэнсіўнасці, ступені. Адзін толькі .. [Максім] раскажа .. [Веры] пра ўсё, бо адны хаваюць праўду, шкадуючы яе, другія хлусяць, імкнучыся павялічыць яе гора. Машара. [Гастэла] павялічыў даўгалецце сваёй радзіме дарагой. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. намёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. намяці; зак., чаго.
1. Падмятаючы, сабраць у нейкай колькасці. Намесці кучу смецця. Намесці сухога лісця.
2. Нанесці, надзьмуць ветрам (пра снег, пыл і пад.). Прыснілася вясна... А тут навокал Зноў гурбы снегу намяла зіма. Тарас. / у безас. ужыв. Каля нашай хаты намяло гурбу снегу да самай страхі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Уваткнуць што‑н. у якой‑н. колькасці. Натыкаць іголак у падушку.
2. Разм. Расставіць, размясціць дзе‑н.
3. і што. Разм. Накалоць. Натыкаць слівы перад варкай.
натыка́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да натыкаць.
натыка́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да наткнуць.
натыка́ць 3, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да наткаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)