працалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца вялікай любоўю да працы. Клімовіч холадна сустрэў хлопца, хоць добра ведаў, які працалюбівы і здольны яго бацька. «Беларусь». Маленькі кран, што ўчапіўся ў вялікую канструкцыю, нагадваў працалюбівую мурашку, якая цягне агромністую, большую за сябе, ношу. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балабо́н1 ’званочак’ (Касп., Юрч., Янк. Мат., Гарэц.). Укр. балабо́н ’званок, бразготка’, рус. балабо́н ’пустаслоў’. Гукапераймальнае; да балабо́ніць (гл.), балабо́ліць і г. д.; аснова бала(б)‑, якая, магчыма, выступае ў бала́каць (гл.). Параўн. і чэш. blaboniti.

Балабо́н2 ’балбатун, пустаслоў’ (Янк. Мат., Юрч.). Рус. балабо́н ’тс’, балабо́нить, укр. балабо́н ’званок’, балабо́нити ’званіць’, чэш. blaboniti. Гукапераймальнае; да вялікай групы слоў тыпу балабо́н ’званочак’, балабо́ніць, бала́каць і г. д. Параўн. бало́бан ’балбатун’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.

Абходны м.

М. партызан.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.

Нескладаны м.

3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.

Асеннія манеўры.

4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.

|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).

М. паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зкі, -ая, -ае.

1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

Р. вецер.

Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны.

Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.

Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны.

Р. крык.

Р. пах.

Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

Рэзкія лініі.

Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры.

Рэзкая крытыка.

Рэзкія словы.

Р. соус.

|| наз. рэ́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. на каго-што. Наткнуцца на каго-, што-н. у час язды.

Н. на пешахода.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Прыехаць у вялікай колькасці.

К вечару наехалі госці.

3. перан., на што. Ссунуцца са свайго месца, засланіўшы сабой што-н. (разм.).

Шапка наехала на вочы.

|| незак. наязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залачо́ны і зало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты золатам; пазалочаны. Паясы-кутасы залачоныя. Якімовіч. Патанаючы ў мяккім залачоным крэсле, інжынер-капітан чытаў .. ліст ад жонкі. Гарбук. З вялікай асцярожнасцю пачаў я даставаць рэчы з гаршка. Усе яны былі сярэбраныя, за выключэннем шкляных залочаных пацерак. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блясна́, ‑ы, мн. блёсны, ‑сен; ж.

Прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі. Узмах — і плёснулася недзе на сярэдзіне блясна; парушыўшы спакойную гладзь вады, разышліся зыбкія кругі. Шамякін. Над вялікай вадою неўзабаве пачуўся шматабяцаючы посвіст шнура і асцярожны ўсплёск блясны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згару́сціць, ‑рушчу, ‑русціш, ‑русціць; зак., што.

Разм. Зрабіць што‑н. на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў, умення). Згарусціць хату. // Набыць, прыдбаць што‑н. з вялікай цяжкасцю. Колькі ж год яшчэ трэба працаваць, каб зноў згарусціць беднаму чалавеку сто рублёў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маналі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца маналітам. Маналітная парода.

2. перан. Моцна згуртаваны. Гэта была маналітная армія старых і юных, спалучэнне пачынальнікаў і завяршальнікаў адной вялікай ідэі, ідэі Леніна. Мікуліч. // Цэласны, з’яднаны. Літаратура сацыялістычнага рэалізму — маналітная па ідэйнай накіраванасці, па ідэалу. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)