разва́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разваліць.
2. у знач. прым. Які разваліўся; разламаны, паламаны. [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самавыгна́нне, ‑я, н.
Разм. Асуджэнне самога сябе на выгнанне, на вечнае блуканне. Ніякай акрэсленай мэты ў Пракопа не было, калі ён наважыўся на гэтае самавыгнанне. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саско́к, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскочыць; скачок. Саскок з парашутам. □ На перакладзінах у Лісіцкага нічога падобнага не было. А па брусах? Саскок экстракласа. Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
Разм. Тое, што і сябраваць. Сябравацца з Чорным было лёгка. Лужанін. [Антон Ліпчонак] з .. [Грышкам] моцна сябраваўся ў Мінску па працягу трох год. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрыку́ску, прысл.
Адкусваючы цукар драбкамі (піць чай, кофе і пад.). Чай гаварылі густы, ажно чорны, рафінад не кідалі ў шклянкі — не было лыжачкі, пілі ўпрыкуску. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фігля́рства, ‑а, н.
1. Уст. Занятак, прафесія фігляра (у 1 знач.).
2. Разм. Паводзіны або выхадка фігляра (у 2 знач.). Фіглярства было яму не да твару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цялі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Памянш.-ласк. да цяліца. Можна было б тады кароўку прадаць, а цялічка хай бы расла. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́цца, ‑аецца; незак.
Мае быць, павінна быць, адбыцца. З дня на дзень чакаўся прыезд меліяратараў. Дуброўскі. Аднак ужо было відаць, што ўраджай сёлета чакаецца небывалы. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаматкі́, ‑ая, ‑ое.
Які шамаціць; шаматлівы. Бы і не было нічога, акрамя грабель, акрамя шаматкога сена, спрыту, дужасці ў руках. Мележ. Пальцы [Марфы] абмацвалі шаматкую паперу. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчу́плы, ‑ая, ‑ае.
Мізэрны, слабы, худы, нягеглы. Шыракаплечы, .. [хлопец] адчуваў сябе нязграбна ў пінжачку, відаць, пашытым на больш шчуплага чалавека. Паслядовіч. Худое, шчуплае цельца было нерухомым. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)