контрмі́на, ‑ы, ж.

Спец. Міна, прызначаная для абароны бліжэйшых подступаў да абарончых збудаванняў ад мінёраў праціўніка.

[Фр. contre-mine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зейгерава́нне, ‑я, н.

Спец. Спосаб раздзялення цвёрдых сплаваў на састаўныя часткі, заснаваны на рознасці тэмператур плаўлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зензу́бель, ‑я, м.

Спец. Сталярная прылада ў форме гэбля, якой робяць пазы і фальцы ў дошках.

[Ад ням. Simshobel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інактыва́цыя, ‑і, ж.

Спец. Зніжэнне актыўнасці мікраарганізмаў, а таксама спецыфічных бялковых рэчываў пад уплывам розных фактараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іскразатрыма́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне для затрымання іскраў, якія вылятаюць з дымавых труб і палымнеючых пячэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каардына́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да каардынаты, каардынат. Каардынатная сетка. Каардынатныя плоскасці. Каардынатны вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лака́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лакатара. Лакатарная ўстаноўка. // Прызначаны для лакацыі. Лакатарны шукальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спец. Інструмент для нарэзвання вонкавай разьбы; прагонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макраструкту́ра, ‑ы, ж.

Спец. Будова цвёрдых рэчываў, бачная простым вокам або пры невялікім павелічэнні; проціл. мікраструктура.

[Ад грэч. makrós — вялікі і лац. structura — будова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манда́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Асоба, якая дае каму‑н. даручэнне, мандат на што‑н.