звы́чай, ‑ю, м.

1. Агульнапрыняты парадак, правіла, якое здаўна ўкаранілася ў быце народа або пэўнай грамадскай групы. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Сіпакоў. Ёй зусім не хацелася хаваць сваёй радасці, але такі ўжо быў звычай: маладой непрыгожа быць на вяселлі празмерна вясёлай... Васілевіч.

2. Прывычны спосаб дзеяння; прывычка. Дубравіна мела звычай неяк нібы нядбала пакідаць на сябе касынку ці шалік. Карпюк. — А я маю звычай пасля абеду шпацыраваць і сядзець не хачу, — і, заклаўшы рукі назад, пачала шпацыраваць па зале. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кульга́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З карацейшай ці балючай нагой. Вартаўнік, кульгавы дзед Антось, сядзеў на шырокай дубовай калодцы і зябка пазяхаў. Якімовіч. / у знач. наз. кульга́вы, ‑ага, м.; кульга́вая, ‑ай, ж. У кульгавага кій адабраць. З нар.

2. Разм. Са зламанай або карацейшай, чым другія, ножкай (пра рэчы). Шаройка сеў каля стала, абгледзеў хату, пахістаў кульгавы стол. Шамякін.

3. Разм. Больш кароткі, чым другі, другія (пра нагу, пра ножку чаго‑н.). — Базыль з’ездзіўся, бач, і стары, і лыжы паламаныя, — матнуў Базыль кульгавай нагой. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́ра, ‑ы, м. і ж.

1. ж. Непакорнасць, непадуладнасць каму‑н. [Думцы Я. Купалы] пастаянна ўласцівы дух непакоры, бунту, пратэсту. Навуменка.

2. м. і ж. Такі, якога немагчыма скарыць. Карчагін... Ён выстаяў скрозь, непакора! Глядзіць са старонак сурова, з дакорам. Арочка.

3. м. і ж. Упарты чалавек; неслух. Спачатку.. [бацька] намерыўся было сесці на лаву, пагутарыць з Галінай аб яе жыцці, вучобе.., падзяліцца, з бачкой сваімі думкамі, але рагаталі перадумаў, рэзка махнуў рукою і выйшаў за дзверы. — Во, стары непакора, — злосна заключыла маці, ставячы на стол пачастунак. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяяса; зак., каго-што.

1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз. // Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы. Дуброўскі.

2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай. // Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.

3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.

2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялікая ніша ў сцяне печы. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым .. абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак. Сіняўскі.

2. Невялічкая печка. У рэдакцыйным пакоі няўтульна і холадна. Гудзе чыгунная пячурка. Хведаровіч. У зямлянцы нічога не змянілася: па-ранейшаму пахла травамі, зімою весела шумеў у пячурцы агонь. Васілеўская.

3. Абл. Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Маці загрэбла ў пячурку вуголле і ў куток печы паставіла два невялічкія гаршкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хварту́х, ‑а, м.

Абл.

1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла. Кавалёў. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль. Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах, — кожны ў скураным хвартуху... Пестрак.

2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбі́ць сов.

1. (наколотить ударами) наби́ть; (на остриё, рукоятку) насади́ть;

у. абру́ч на бо́чку — наби́ть (насади́ть) о́бруч на бо́чку;

у. тапо́р на тапары́шча — наби́ть (насади́ть) топо́р на топори́ще;

2. разг. (с усилием надеть что-л.) натяну́ть, напя́лить;

3. (вспенить) взбить;

у. смята́нку — взбить сли́вки;

4. (сделать рыхлым, пушистым) взбить;

у. паду́шку — взбить поду́шку;

5. разг. (высоко положить одно поверх другого) взгромозди́ть;

узбі́ў на стол крэ́сла, а на крэ́сла скры́нку — взгромозди́л на стол стул, а на стул я́щик;

6. (раздробив) снять;

у. асфа́льт — снять асфа́льт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блю́да (БРС, Бяльк.). Ст.-рус. блюдо (памянш. блюдьце), таксама блюды (род. блюдъве), рус. блю́до, укр. блю́до, польск. bluda, ст.-слав. блюдо, блюдъ, серб.-харв. бљу̏до, бљӳда, параўн. і луж. blidoстол’. Слав. blʼudo (< *bi̯udo). Старое запазычанне з гоц. biuþs ’блюда, міска’. Бернекер, 64; Майе, RS, 7, 29; Брукнер, AfslPh, 42, 142; Праабражэнскі, 1, 31; Фасмер, 1, 178. Не пераконваюць спробы даць славянскую этымалогію (напр., Абнорскі, РФВ, 73, 82 і наст.). Параўн. яшчэ блю́дка (Шат.), блю́дачка, блю́дца (Касп.), блю́дко, блю́дца (Сцяшк. МГ), блю́дзька (Бяльк.), сподак’. Некаторыя з гэтых слоў русізмы (напр., блю́дка, так лічыць Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)