шышкано́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дае шышкі (у 3 знач.), з шышкамі. Шышканосная расліна. // Як састаўная частка пазваў раслін. Шышканосны хвойнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эспарцэ́т, ‑у, М ‑цэце, м.

Кармавая меданосная шматгадовая травяністая расліна сямейства бабовых. Калгас «Сцяг камунізма» пачаў вырошчваць бабовую культуру эспарцэт. «Беларусь».

[Фр. esparcette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пажарні́ца ’шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніцарасліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца паляваярасліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярба́, -ы́, мн. ве́рбы іліч. 2, 3, 4) вярбы́, ве́рбаў, ж.

Дрэвавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем.

|| памянш. вярбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. вярбо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плывуне́ц, -нца́ і -нцу́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

1. -нца́. Жук, які жыве ў стаячай або павольна цякучай прэснай вадзе.

2. -нцу́. Насякомаедная водная расліна з шарападобнымі пухіркамі на лісцях, якія ўлоўліваюць дробных водных насякомых і харчуюцца імі (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агуро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і даўгаватым зялёным плодам, а таксама плод гэтай расліны.

Насенне агуркоў.

Маласольныя агуркі.

|| памянш. агуро́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. агуро́чны, -ая, -ае.

А. расол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імбі́р, ‑у, м.

1. Трапічная травяністая расліна сямейства імбірных з мясістым коранем, багатым на эфірны алей.

2. Прыправа з карэння гэтай расліны.

[Ням. Ingber.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірдзе́ст і рдзест, ‑у, М ‑сце, м.

Вадзяная кветкавая расліна сямейства (і)рдзеставых з доўгім сцяблом і невялікім, звычайна падводным лісцем; урэчнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белаку́дранік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая ці кустовая расліна сямейства губакветных з белымі, блакітна-ружовымі або чырвона-фіялетавымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́знік, ‑у, м.

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая расце на ўзгорках у стэпах і між кустоў у камяністых месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)