нае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. і без дап. Праездзіць нейкі час. На гэтай машыне доўга не наездзіш. // Разм. Ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў. Шафёр наездзіў сто тысяч кіламетраў.

2. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу. Наездзіць шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Доўга, многа памахаць чым‑н., наравіцца, махаючы чым‑н. Шыпулька накрычаўся, намахаўся рукамі і праз нейкі час таксама змоўк. Кулакоўскі. Міша Чэчат ступаў цяжка — за дзень добра-такі намахаўся каля кавадла. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямко́, ‑а, м.

Разм. Тое, што і нямы (у 1 знач.). Маці мяне папярэдзіла, што дзядзька Піліп будзе ў нас жыць і што ён — нямко. — Як нямко? — доўга не разумеў я. — Не чуе нічога і не гаворыць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апяку́нства, ‑а, н.

1. Абавязкі па апецы. Узяць каго‑н. пад сваё апякунства.

2. перан. Дакучлівы клопат аб кім‑н., нагляд за кім‑н. Аднак Сяргей не змог доўга цярпець такога апякунства і ўмяшання ў яго сямейныя, справы. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзярка́ты, ‑ая, ‑ае.

Рэзкі, надрыўны, з хрыпатой (пра гукі, голас і пад.). Панурыя, змораныя, мокрыя да пены каровы рыкалі на ўвесь лес. Доўга вісела дзяркатае, сухое рэха. Пташнікаў. Раз-пораз з недалёкай таварнай станцыі даносіліся дзяркатыя гудкі паравозаў. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., каго.

Справіць абрад заручын. І калі прыйшлі сваты, малазнаёмыя людзі, бацька без ведама Пасты выпіў гарэлку, заручыў яе. Каваль. [Адэля] мне сказала, што бацькі на фэсце заручылі яе з Адасём, доўга таргаваліся пра пасаг. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Нацерці мылам, пакрыць мыльнай пенай. Намыліць бялізну. Намыліць рукі. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Чорны.

•••

Намыліць галаву (шыю) каму — строга спагнаць з каго‑н. за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Качаць доўга, неаднаразова. — На паўтара рубля за дзень я з канём зарабіў... Вось, таварыш Папас, як мы жывём. А колькі я іх папаварочаў, папакачаў колькі, збіраючы ў кучу. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Разм. Прыводзіць што‑н. у парадак, у належны стан. Цётка Марыся доўга тупала яшчэ, адсюль-адтуль паглядаючы ў акно, што выходзіла на браму. Потым пайшла парадкавацца на кухню. Пальчэўскі.

2. Зал. да парадкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тайко́м, прысл.

Непрыкметна, цішком, употай. [Пятро] дастаў кавалачак хлеба, які захапіў тайком у сталоўцы ў час снедання, адкусіў і доўга трымаў у роце, смакуючы салёна-салодкую мякаць. Шамякін. І па табе начамі маці плача, Зашыўшыся ў куток глухі тайком. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)