нелега́л, -а, мн. -ы, -аў (разм.).

Пра чалавека, які вядзе нелегальны лад жыцця або займаецца нелегальнай дзейнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрагля́дны, -ая, -ае.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець.

Непраглядная ноч.

|| наз. непрагля́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрамака́льны, -ая, -ае.

Які не прапускае або амаль не прапускае вільгаці.

Н. плашч.

|| наз. непрамака́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабва́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх.

П. гародніну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Адвезці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. людзей на станцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паатраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Атрэсці ўсё або вялікую колькасць чаго-н.

П. усе яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысвідро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Высвідраваць у многіх месцах або многа чаго-н.

П. дзіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Рыжаватая або белаватая пляма на поўсці жывёлы.

Карова чорная з падпалінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцягано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Той, хто нясе або носіць сцяг.

Сцяганосцы воінскай славы (перан.; высок.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

табло́, нескл., н.

Спецыяльны шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі для інфармацыі аб чым-н.

Светлавое т.