зве́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Сілай пазбавіць улады, скінуць; знішчыць, спыніць існаванне чаго-н. (высок.).

З. цара.

З. самадзяржаўе.

2. каго і без дап. Нарадзіць заўчасна (пра жывёл; разм.).

Карова звергла.

|| незак. звярга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. звяржэ́нне, -я, н. (да 1 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электры́чнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух, узаемадзеянне зараджаных часціц.

Вучэнне аб электрычнасці.

2. Энергія, што атрымліваецца ў выніку выкарыстання такіх з’яў.

Прымяненне электрычнасці ў тэхніцы.

3. Асвятленне, атрыманае на аснове гэтай энергіі.

Запаліць э.

|| прым. электры́чны, -ая, -ае.

Э. зарад.

Э. ток.

Электрычная лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўміру́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць неўміручага; вечнае існаванне. Неўміручасць прыроды. □ Выдатныя справы, працоўны гераізм цяперашняга пакалення — гэта найярчэйшае сведчанне неўміручасці герояў Вялікай Айчыннай вайны, трыумф вечнай славы нашага народа. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́быты ’нястача, недахоп’ (слаўг., Нар. словатв.). Відаць, ад не быць ’адсутнічаць’, параўн. нябыт, небыццё ’неіснаванне’. Гл. бытіснаванне, наяўнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паліга́мія, ‑і, ж.

Спец.

1. Мнагашлюбнасць; мнагамужжа і мнагажонства.

2. У жывёл: спароўванне самца на працягу аднаго сезону з некалькімі самкамі.

3. Існаванне на адной расліне двухполых кветак побач з аднаполымі.

[Ад грэч. polý — многа і gámos — шлюб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спыніць існаванне чаго‑н. як арганізаванай адзінкі. Расфарміраваць партызанскае злучэнне. □ І раптам удар. Па дывізіі загад, ансамбль расфарміраваць, а ўдзельнікаў яго — на фронт, па часцях. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяры́гі, ‑рыг; адз. няма.

Жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі. // перан. Тое, што скоўвае, робіць цяжкім жыццё, існаванне. О, колькі, Мінск, ты здзекаў перанёс, Пакуль не збыў пакутныя вярыгі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Асноўвацца, базіравацца. Беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах пісьма: фанетычным і марфалагічным. Юргелевіч. Існаванне і развіццё грамадства грунтуецца на працы народных мас. Лушчыцкі.

2. Зал. да грунтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зні́шчыцца, ‑чыцца; зак.

Трапіўшы пад згубнае ўздзеянне каго‑, чаго‑н., спыніць сваё існаванне; знікнуць, загінуць. [Бамбардзіроўкай] накрывалася зямля крок за крокам. Так няйначай павінна была знішчыцца артылерыя, што спыніла тут увесь рух на ўсход. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Закрыць, накрыць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Спыніць дзейнасць, існаванне — пра ўсе, многія ўстановы, прадпрыемствы і пад. Банкі пазакрываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)