перакваліфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Набыць (набываць) новую кваліфікацыю, прафесію. — Так, нашым падрыўнікам хутка трэба будзе перакваліфікавацца, — сказала Святлана. Шахавец.

2. толькі незак. Зал. да перакваліфікаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мдзесят, сямідзесяці, Т сямюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 70. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 70. Семдзесят гадоў. □ За трое сутак [партызаны] прайшлі ад сваёй базы больш чым семдзесят кіламетраў. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вартаўні́к, ‑а, м.

Чалавек, які ахоўвае што‑н. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару, ды прыслухоўваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капры́зіць, ‑рыжу, ‑рызіш, ‑рызіць; незак.

Паводзіць сябе капрызна, быць капрызным. Душна і цесна ў калысцы дзедавай Нінцы..; плача дзіця, капрызіць. Колас. Марына ў апошні час стала нешта злавацца, капрызіць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Правесці марна час, нічога не зрабіўшы. Цэлы год ён пралайдачыў, а наступнай восенню, не захацеўшы зноў ганяцца за шчасцем, Іван .. пайшоў «у народ». Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і гарэзаваць. Не было ўжо ў Андрэя з Марынай тых лёгкіх адносін, калі можна абодвум гарэзнічаць, жартаваць і ніколі не бянтэжыцца пры гэтым. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асісці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каму і без дап.

Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.). Прыйшла сястра і сказала, што Смірніцкі кліча.. [Ніну] да сябе і яна будзе асісціраваць пры аперацыі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і клапатлівы. Клапотны чалавек. Клапотны дзень. □ Настаўнікі.. праводзілі свой летні адпачынак хто на радзіме, хто на паўдні, хто ў клапотным, але заўсёды прыемным падарожжы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ланцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Даўнейшы хірургічны нож невялікіх памераў, востры з двух бакоў. [Прафесар] таропка перабягаў ад стала да стала, нейкім асаблівым жэстам браў бліскучы ланцэт і жвава ўзмахваў рукой. Шахавец.

[Ням. Lanzette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́блачны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над воблакам, над воблакамі. Надвоблачная прастора. □ «Вось хутка і я буду лётчыкам, — з задавальненнем падумаў .. [Павел], — вазьму штурвал самалёта ў свае рукі і паімчуся ў надвоблачную даль». Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)