застарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак. (разм.).

Закаранець, устарэць.

Хвароба застарэла.

Метады кіраўніцтва застарэлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шасць, -і, ж.

1. Хвароба, эпідэмія.

Маравая п. (з вялікай смяротнасцю).

2. перан. Напасць, насланнё.

Варожая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сап, -у, м.

Заразная хвароба коней і некаторых іншых жывёл, якая перадаецца чалавеку.

|| прым. са́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слупня́к, -у́, м.

Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў.

|| прым. слупняко́вы, -ая, -ае.

Слупняковыя сутаргі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпертані́я, -і, ж.

Павышэнне крывянога ціску, а таксама хвароба, звязаная з такім павышэннем.

|| прым. гіпертані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

боле́знь хваро́ба, -бы ж.;

морска́я боле́знь марска́я хваро́ба;

по боле́зни па хваро́бе; праз хваро́бу;

боле́зни ро́ста хваро́бы ро́сту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захво́рванне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тое, што і хвароба.

Інфекцыйныя захворванні.

2. Узнікненне хваробы.

Момант захворвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́клюш, -у, м.

Інфекцыйная (пераважна ў дзяцей) хвароба, якая выражаецца ў прыступах сутаргавага кашлю.

|| прым. ко́клюшны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́гра, -ы, ж.

Хвароба суставаў і тканак, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў у арганізме.

|| прым. падагры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́шчур, -у, м.

Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, а таксама свіней, авечак, коз.

|| прым. я́шчурны, -ая, -ае.