функцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да функцыі. Функцыянальная залежнасць. Функцыянальны аналіз.

2. Які належыць да функцый чаго‑н., тлумачыцца функцыяніраваннем чаго‑н., залежыць ад дзейнасці, а не ад структуры чаго‑н. Функцыянальны надзел працы. Функцыянальнае расстройства сардэчнай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жалу́д ’плод бульбы’ (расон., Шатал.). Акцэнтны варыянт жо́луд (гл.). Перанос значэння па функцыі, памеру, а магчыма, і горкаму смаку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жучо́к ’шпілька для валасоў’ (валож., Жд.). Сем. перанос памянш. жучо́к (гл. жук1) паводле функцыі: захватвае валасы, як лапкі жука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асо́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад’ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да «Міцькі» з цікавай весткай. Брыль.

2. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Выбарны орган, які кіруе якой‑н. работай. Партыйны камітэт. Выканаўчы камітэт. Камітэт камсамола. Мясцовы камітэт. Бацькоўскі камітэт.

2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Камітэт па справах фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Саюза ССР.

[Фр. comité ад лац. commitere — даручаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кары́на ’кавалак, абломак дрэвавай кары’ (ТСБМ), да кара (гл.). Апошняе ўспрымаецца як зборнае, таму пры абазначэнні кары выкарыстоўваецца суфікс ‑іна ў функцыі сінгулятыўнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надбольшы ’найбольшы’ (ТС). Замена най- на над‑ пад уплывам кампаратыўнай функцыі прыназоўніка, які ўжываецца ў спалучэннях тыпу: нема над ліпка смашнейшой рыбы (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапаўне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапаўняць — дапоўніць.

2. Дадатак, дабаўка да чаго‑н. Дапаўненне да інструкцыі. Унесці папраўкі і дапаўненні ў рэзалюцыю.

3. Даданы член сказа, выражаны назоўнікам ускоснага склону або іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка. Прамое дапаўненне. Ускоснас дапаўненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метамарфо́за, ‑ы, ж.

1. Спец. Пераход адной формы чаго‑н. у другую са змяненнем знешняга выгляду або функцыі. Метамарфоза вусеня ў матыля.

2. Разм. Поўнае змяненне каго‑, чаго‑н. Але, як толькі яны з Надзяй запісаліся ў загсе.., з Марыяй Кірылаўнай адбылася сапраўдная метамарфоза. Рамановіч.

[Ад грэч. metamorphōsis — пераўтварэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старару́скі, ‑ая, ‑ае.

1. Які існаваў у перыяд рускага сярэдневякоўя, звязаны з ім. Стараруская музычная творчасць. Старарускія аповесці. // Такі, як у перыяд рускага сярэдневякоўя. Першапачаткова .. [галосныя літары] выконвалі на пісьме тыя ж функцыі, што і ў старарускіх помніках. Булыка.

2. Які здаўна належыць рускім. Старарускія землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)