вы́пукліна, ‑ы, ж.

Выступ сферычнай формы, выпуклае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Увасобіць (увасабляць) у канкрэтныя, рэчыўныя формы.

|| звар. матэрыялізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся.

|| наз. матэрыяліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карава́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы або вялікая булка, спечаная для якой-н. урачыстасці, свята.

Частаваць караваем.

|| прым. карава́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

форма... (а таксама фарма...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да формы (у 1, 5 і 8 знач.), напр.: формаўкладчык, формазмяняльнасць, формаўтварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпа́ты, -аў, адз. шпат, -у, М шпа́це, м.

Назва групы мінералаў якія валодаюць здольнасцю пры ўдары расколвацца на кавалкі геаметрычна правільнай формы.

Вапнавы шпат.

Палявы шпат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бато́н, ‑а, м.

Белы хлеб прадаўгаватай формы. Кавалак батона.

[Фр. bâton — палка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суплеты́ўны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: суплетыўныя формы гл. форма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флекці́раваць, ‑руе; незак.

Спец. Утвараць формы пры дапамозе флексій.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфака́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -ка́рт, ж. (спец.).

Перфарацыйная карта — картка стандартнай формы з прабітымі на ёй у пэўным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ска, -і, ДМ місцы, мн. -і, -сак, ж.

Шырокая і глыбокая пасудзіна круглай формы для яды.

|| памянш. мі́сачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)