саве́цкі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да Савета, заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады.

Савецкая ўлада.

2. Адданы справе і ідэалам краіны Саветаў, які выражае гэтыя ідэалы і інтарэсы.

С. пункт погляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

петы́цыя, ‑і, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да главы ўрада або да вышэйшых органаў улады; калектыўнае хадайніцтва.

[Лац. petitio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў устанаўленню Савецкай улады. Дасавецкі перыяд творчасці Янкі Купалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папі́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйная плынь, якая прапагандуе ўстанаўленне палітычнай улады рымскага папы.

2. Тое, што і каталіцызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манархі́зм, ‑у, м.

1. Сістэма адзінаўладства; манархія.

2. Рэакцыйны палітычны напрамак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярна́ч, пернача, м.

Гіст. Старажытная зброя або знак улады: булава, галоўка якой мае выгляд пёраў стралы. Атаманскі пярнач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манархі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік манархізму. Ашалелы манархіст, .. [Ланской] змагаўся за абсалют улады больш ўтрапёна, чым самі ўладары. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяце́ж, мяцяжу, м.

Стыхійнае ўзброенае паўстанне. Народны мяцеж. Салдацкі мяцеж. // Узброенае паўстанне ў выніку змовы супроць існуючай улады. Контррэвалюцыйны мяцеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насле́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца наследнікам прастола, улады. Наследны прынц. Наследны князь.

2. Уст. Які перадаецца ў спадчыну. Наследнае права.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфі́ра, ‑ы, ж.

1. Уст. Доўгая пурпуровая мантыя — сімвал улады манарха; параднае цырыманіяльнае ўбранне манарха.

2. Род марскіх водарасцей чырвонага колеру.

[Грэч. porphýra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)